Падарунак Прэзідэнта

№ 22 (942) 29.05.2010 - 04.06.2010 г

Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Алеся Скарабагатая, якая 24 мая на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з таленавітай моладдзю падарыла ўласную карціну Аляксандру Лукашэнку, ад яго імя атрымала падарунак. Яго ўручыў міністр культуры краіны Павел Латушка.

 

"У нашай краіне праводзіцца сістэмная, мэтанакіраваная палітыка па падтрымцы таленавітай моладзі, і адной з яе праяў з'яўляецца дзейнасць спецыяльнага фонду Кіраўніка дзяржавы па падтрымцы таленавітай мола/i/content/pi/cult/266/4084/2-2.jpgдзі. Сёння я маю вялікі гонар ад імя Прэзідэнта перадаць падарунак для Алесі са словамі ўдзячнасці за тое, што яна - самаадданы чалавек, творца, надзвычай актыўны і ў грамадскай дзейнасці. Мы можам ганарыцца тым, што ў нашай краіне - тысячы таленавітых маладых людзей".

Педагог дзяўчыны, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва БДАМ, прафесар Уладзімір Зінкевіч сказаў пра студэнтку: "Алеся з самага пачатку сваёй адукацыі ў Акадэміі - лідэр, яна пастаянна думае толькі пра творчасць, жыве ў ёй, увесь час клапоціцца пра тое, як сфарміраваць сябе. Не толькі працуе для сябе, але і стварае той свет, якім захапляюцца ўсе, хто побач".

Сама Алеся сказала карэспандэнту "К", што такая ўвага вельмі прыемная для яе і стане добрым стымулам да далейшай працы. Работы маладой творцы, якія выстаўляюцца ў музеі побач з жывапісам, графікай і скульптурамі калег-студэнтаў, уяўляюць з сябе не апісанне, а роздум над жыццёвымі з'явамі.