Лейтматыў — Перамога

№ 22 (942) 29.05.2010 - 04.06.2010 г

27 мая пад час прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэуш Стружэцкі зазначыў, што тэма 65-годдзя Вялікай Перамогі стане лейтматывам VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

 

Яна будзе ўсяляк прадстаўлена і пад час працы 40 нацыянальных падворкаў (на мінулым фэсце іх было 27), і ў больш чым 70 фестывальных мерапрыемствах. "К" пісала ўжо, што пэўныя акцыі ў рамках нацыянальнага свята адбудуцца ў Гродне ўпершыню. Да прыкладу, як паведаміла газеце галоўны спецыялі/i/content/pi/cult/266/4083/2-0.jpgст упраўлення Гродзенскага аблвыканкама Людміла Лебедзь, у "Вогнішчы Памяці", прысвечаным 65годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, будуць браць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны з усіх нацыянальных суполак Беларусі...

Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэуш Стружэцкі распавёў і пра тое, што ўдзел у VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур будуць браць, як мяркуецца, міжнародныя і замежныя дэлегацыі, прадстаўнікі пасольстваў розных краін у Беларусі, а таксама - гарадоў-пабрацімаў Гродна.

Пад час фестывалю запланавана разгледзець прапанову аб яго ўступленні ў Міжнародную арганізацыю фестываляў, каб прыцягнуць яшчэ большую ўвагу ўсяго свету да гэтай унікальнай культурнай падзеі, што не мае аналагаў ні на постсавецкай прасторы, ні ў Еўропе.

Наш кар.