Яна будзе ўсяляк прадстаўлена і пад час працы 40 нацыянальных падворкаў (на мінулым фэсце іх было 27), і ў больш чым 70 фестывальных мерапрыемствах. "К" пісала ўжо, што пэўныя акцыі ў рамках нацыянальнага свята адбудуцца ў Гродне ўпершыню. Да прыкладу, як паведаміла газеце галоўны спецыяліст упраўлення Гродзенскага аблвыканкама Людміла Лебедзь, у "Вогнішчы Памяці", прысвечаным 65годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, будуць браць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны з усіх нацыянальных суполак Беларусі...
Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэуш Стружэцкі распавёў і пра тое, што ўдзел у VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур будуць браць, як мяркуецца, міжнародныя і замежныя дэлегацыі, прадстаўнікі пасольстваў розных краін у Беларусі, а таксама - гарадоў-пабрацімаў Гродна.
Пад час фестывалю запланавана разгледзець прапанову аб яго ўступленні ў Міжнародную арганізацыю фестываляў, каб прыцягнуць яшчэ большую ўвагу ўсяго свету да гэтай унікальнай культурнай падзеі, што не мае аналагаў ні на постсавецкай прасторы, ні ў Еўропе.
Наш кар.