ДЗЕНЬ, НОЧ І ЦЭЛЫ ТЫДЗЕНЬ МУЗЕЯЎ

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

Шык, бляск, пры га жосць і… містыка Музейныя святы, якія створаны ў гонар класічнага або сучаснага мастацтва, — некалькі гадоў таму пра гэта можна было толькі марыць. Сёння ж жыхары многіх беларускіх гарадоў дакладна ведаюць, што Ноч музеяў — акцыя яскр вая, інтэрактыўная, насычаная сюрпрызамі — тым, што ў паўсядзённым жыцці не пабачыш. Імпрэзы ў музеях, якія адбыл ся ў мінулыя выхадныя, уласна ў Міжнародны дзень музеяў, а дзе-нідзе пройдуць сёння, даказалі: аўдыторыя гэтых устаноў культуры можа быць надта вялікай і разнастайнай. Патрэб на толькі зацікавіць патэнцыйнага гледача! Некаторыя са сталічных імпрэз наведаў наш карэспандэнт.

Пачыналася ўсё ноччу...

Найперш/i/content/pi/cult/264/4075/9-2.jpg супрацоўнікі музеяў звярталі ўвагу на наступнае: скіраваць да творчасці саміх гасцей дзеі. Пад час шпацыру па Нацыянальным мастацкім музеі (знаходзячыся пад незабыўным уражаннем ад неверагодна доўгай чаргі каля яго), адразу адзначыла: наведвальнікі хочуць быць удзельнікамі мерапрыемства. Для дзяўчат у капялюшыках і элегантных пальчатках ды хлопцаў у цыліндрах уваход у музей быў вольны, але іх, пэўна ж, падштурхнула выглядаць незвычайна не гэта: атмасфера свята была проста створана для таго, каб пакрасавацца ў прыгожых сукенках ды апратках, прадэманстраваць сваю вытанчанасць, прыгажосць і /i/content/pi/cult/264/4075/8-1.jpgдобры густ.

Гукі лірычнай французскай музыкі, жывапіс беларускіх мастакоў, якія кожным адценнем колеру і мазком пэндзля імкнуліся перадаць артыстычную, рамантычную і задуменную Францыю, паказ сцэн з мюзікла "Нотр-Дам дэ Пары" напрыканцы праграмы - усе знаходкі Нацыянальнага мастацкага стварылі цэласную прастору. Глядач знайшоў яе своеасаблівай і актуальнай.

У Нацыянальны гістарыч/i/content/pi/cult/264/4075/8-2.jpgны музей, залы якога таксама былі запоўнены тымі, хто прагнуў культурнага адпачынку, прывабіў баль XIX стагоддзя. Паланезу і вальсу навучалі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і ўдзельнікі гістарычных аб'яднанняў. Персанажы тых далёкіх часоў ажыўлялі дзейства. Наведвальніца Наталля Аляксееўна з маленькай дачкой Алесяй падзялілася, што такога незвычайнага свята не чакалі. "Я таксама хачу так танчыць!" - захоплена сказала дзяўчынка.

Што ж за рэдкі экспанат прадэманстравалі супрацоўн/i/content/pi/cult/264/4075/8-3.jpg/i/content/pi/cult/264/4075/9-1.jpgікі музея з фондаў установы? Гэтая рэч мае 200-гадовую гісторыю, а належала яна імператару Аляксандру I: ягоны сурдут, створаны з тонкага сукна і шоўку ручной работы. Пасля Ночы музеяў у адным з памяшканняў НГМ з'явілася яшчэ і пастаянная экспазіцыя гістарычнай моды, якая складаецца з 12 манекенаў, апранутых у стылізаванае беларускае адзенне мінулых эпох.

У 18-ы дзень мая...

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ўпершыню паспрабаваў правесці Ноч музеяў з праграмай, якая напоўніцу адпавядае ягонаму статусу: тут дэманстраваўся відэа-арт і кароткаметражныя фільмы, створаныя беларускімі і нямецкімі аўтарамі. Мінскія гледачы пабачылі дакументальную карціну Алена Флешэра пра дзейнасць французскай Нацыянальнай студыі сучасных мастацтваў Ле Фрэнуа. Беларускія студэнты, што вучыліся там, стварылі свае відэастужкі і таксама паказалі іх у цэнтральнай зале музея, якая, варта дадаць, на пяць гадзін стала загадкавай і таямнічай. Адпаведную атмасферу стваралі работы польскіх графікаў з факультэта графікі Акадэміі мастацтваў горада Катавіцэ.

"Выратуем поп-культуру!" - праграму нямецкага музычнага відэа-арту з такой назвай і работы студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прадэманстравалі аматарам кіно і эксперыментаў у ім. Галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка, які адкрыў акцыю, выказаў спадзяв/i/content/pi/cult/264/4075/9-4.jpgанне, што яна натхніць гледачоў на стварэнне ўласнага мастацтва, і ўвага да відэа-арту ўзнімецца. Неза быліся тут і на жывапіс, пры чым карціна пісалася ў рэжыме on-line, на вачах гледачоў: Васіль Зянько цягам доўгага часу ствараў вялізнае палатно амаль на ўсю падлогу ў зале на другім паверсе музея. А напрыканцы імпрэзы тыя, хто дачакаўся, уласна кажучы, надыходу ночы ў музеі, атрымалі невялікі падарунак - фрагмент створанай карціны.

У Малой зале Белдзяржфілармоніі гэтым днём таксама паказвалі незвычайную стужку, але тут не забаўлялі, не весялілі, а - далі магчымасць адчуць шчымлівае пачуццё Павагі, Памяці... Супрацоўнікі Музея Уладзіміра Мулявіна прадэманстравалі гледачам праграму "Праз усю вайну", аснову прэзентацыі якой склаў музычны фільм з аднайменнай назвай, створаны на падставе канцэртнага выступлення "Песняроў". І праз 20 гадоў гэтая карціна ўражвае эмацыянальнай падачай, яна прымушае зноў і зноў удумвац/i/content/pi/cult/264/4075/9-3.jpgца ў музыку, створаную Уладзімірам Мулявіным, ды вершы паэтаў-франтавікоў. Рэжысёр фільма Сяргей Лук'янчыкаў зазначыў: "Фільм не старэе, і глядзіцца сёння такім жа актуальным, як чвэрць стагоддзя таму".

Пасля адбыўся канцэрт, удзельнікі якога спявалі песні з праграмы, што не ўвайшлі ў фільм. Дырэктар Музея Песняра Святлана Мулявіна-Пенкіна адзначыла: кампазіцыі, якія ствараў Майстар, будуць жыць да той пары, пакуль іх выконваюць сучасныя музыканты.

Містычныя дзівосы ў калегіуме

Музейны тыдзень працягнецца і сёння. Не адну гадзіну думалі супрацоўнікі шасці ўстаноў "Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны", чым здзівіць сваіх землякоў пад час свята. Некалькі гадоў таму, калі Ноч музеяў толькі прыйшла на Беларусь, акцыя была арганізавана паасобку ў кожным з філіялаў. Аднак яна не атрымала вялікай увагі наведвальнікаў. Дырэктар комплексу Ірына Воранава расказвае, што супрацоўнікі пазнаёміліся з самымі лепшымі прыкладамі арганізацыі імпрэз па ўсёй краіне. Пасля ж - стварылі сваё, унікальнае мерапрыемства, аб'яднаўшы тэмай... містыкі: нерэальнага, цудоўнага, загадкавага... "Калі ствараецца мастацтва, незалежна ад яго накірунку, заўсёды прысутнічае нейкая магія, містыка, - кажа Ірына Воранава. - Да таго ж, Аршаншчына, пачынаючы з першай згадкі яе ў гісторыі, звязана з цудамі: Усяслаў Чарадзей, Белая Дама, прывіды... Гістарычныя падзеі і легенды мы ўвасобім 22 мая ў знакамітым калегіуме, а нашы госці змогуць пабыць на некаторы час яго шкалярамі. Езуіты будуць навучаць іх латыні". Гасцей тут сапраўды здзівяць. Магічная музыка з незвычайных для нас даўніх інструментаў будзе гучаць на канцэрце, фотавыстаўка неверагодных выяў на здымках (без аніякай камп'ютэрнай апрацоўкі!), кінапраграма, што складаецца з фільмаў і мультыплікацыі пра прывідаў і таямнічых істот, урэшце - магія жаночай прыгажосці, якую створаць з дапамогай візажу і цырульніцкага мастацтва... І - выстаўка-продаж, мусіць, самых загадкавых жывёл - котак. Акцыю падтрымлівае гарвыканкам, мясцовы аддзел культуры, шмат валанцёраў з мясцовых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Ідэі і ініцыятывы - самыя свежыя, нават сталіца такіх не бачыла, кажуць аршанскія муейшчыкі.

Фота Юрыя ІВАНОВА