Што будзе на Пакроўскай?

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

На прэс-канферэнцыі таксама паведамілі, што неўзабаве распачнецца рэалізацыя буйнамаштабнага праекта “Залатая спадчына Віцебска” — так будзе называцца Цэнтр, прысвечаны Марку Шагалу і яго сучаснікам — вядомым мастакам, што нарадзіліся і працавалі ў горадзе над Заходняй Дзвіной: Юдэлю Пэну, Казіміру Малевічу ды іншым.

/i/content/pi/cult/264/4065/3-2.jpgСтаршыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын Леанід Левін распавёў, як удалося актывізаваць праект рэалізацыі Цэнтра: "Перш за ўсё трэба падзякаваць начальніку ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Пашынскаму, які падтрымаў будаўніцтва Цэнтра Марка Шагала некаторы час таму". Наступным этапам, па словах Л.Левіна, стаў пошук спонсара для гэтага праекта. Ужо ў хуткім часе інвестар (дарэчы, па нацыянальнасці ён - грэк, які жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі) прыедзе ў Мінск, і будуць вызначаны дэталі супрацоўніцтва.

Сёння вядома, што, акрамя "храма мастацтваў", на вуліцы Пакроўскай у Віцебску пабудуюць таксама сучасную гасцініцу, кафэ ды іншыя турыстычныя аб'екты.

На здымку: праект абнаўлення вуліцы Пакроўскай у Віцебску.