Сімвалы Подзвігу і дасканаласці

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

На мінулым тыдні Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Мінь Чыет. А разам з ім — прадстаўнічая дэлегацыя дзелавой эліты гэтай краіны. Адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Нгуен Мінь Чыета.

/i/content/pi/cult/264/4062/2-2.jpgЗвычайна падобныя візіты насычаны, у першую чаргу, сваімі сацыяльна-палітычным і эканамічным складнікамі. Праграмай візіту в'етнамскай дэлегацыі ў нашу краіну быў запланаваны і шырокі спектр культурных мерапрыемстваў. Гэта дало магчымасць гасцям больш блізка пазнаёміцца з Беларуссю.

Адно з найважнейшых мерапрыемстваў праграмы дадзенага візіту - Беларуска-в'етнамскі бізнес-форум, арганізатарамі якога выступілі Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Пасольства Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у нашай краіне, - адбылося ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Акрамя падпісання шэрагу двухбаковых пагадненняў, Нгуен Мінь Чыет пазнаёміўся і з самой "скарбніцай ведаў". У ходзе азнаямленчай экскурсіі Прэзідэнт В'етнама меў магчымасць даведацца аб архітэктурных асаблівасцях будынка, мастацкім афармленні яго інтэр'ераў, а таксама аб тых найноўшых тэхналогіях і метадах працы з наведвальнікамі, якімі сёння вядомая НББ. А ў Музеі кнігі высокаму госцю была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў, што захоўваюцца ў фондах нашай установы, пасля чаго Прэзідэнт В'етнама пакінуў памятны запіс у Кнізе Ганаровых гасцей.

У гэты ж дзень Нгуен Мінь Чыет наведаў Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Тут высокі госць пазнаёміўся з экспазіцыяй, якая распавядае пра гераічнае змаганне беларускага народа і перамогу над фашысцкай навалай. Члены дэлегацыі з непадробным інтарэсам /i/content/pi/cult/264/4062/2-5.jpgпазнаёміліся з гэтай старонкай гісторыі нашай краіны. Дырэктар музея Сяргей Азаронак агучыў Прэзідэнту В'етнама прапанову аб арганізацыі шэрагу абменных выставак, якія пазнаёмілі б беларусаў з гераічнай барацьбой в'етнамскага народа за незалежнасць, а в'етнамцаў - з Подзвігам нашых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, высокім гасцям быў прадэманстраваны унікальны экспанат, што захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, - аўтамат, падораны ў свой час Пятру Машэраву в'етнамскімі салдатамі-вызваліцелямі - удзельнікамі вайны за незалежнасць сваёй краіны. Дырэктар музея падарыў Прэзідэнту В'етнама унікальнае выданне партызанскіх дзённікаў. У адказ на гэта Нгуен Мінь Чыет паднёс у дар музею карціну з каштоўных камянёў з выявай лотаса - сімвалу дасканаласці.

На наступны дзень культурная праграма Прэзідэнта В'етнама ўключала наведванне Мемарыяльнага комплексу "Хатынь", а таксама Бярэзінскага біясфернага запаведніка./i/content/pi/cult/264/4062/2-3.jpg

У Хатыні в'етнамская дэлегацыя пазнаёмілася з балючай для к/i/content/pi/cult/264/4062/2-4.jpgожнага беларуса гісторыяй "вогненнай вёскі", усклала кветкі да Вечнага агню, пабывала на Плошчы Памяці, наведала выставачную залу мемарыяла. "У нашых народаў - падобная гісторыя, - зазначыў у размове з журналістамі Нгуен Мінь Чыет. - Я захапляюся мужнасцю беларускага народа ў барацьбе за сваю краіну і рады на ўласныя вочы бачыць тыя дасягненні, да якіх сёння прыйшоў ваш народ і ваша дзяржава". Нездарма, па словах Прэзідэнта В'етнама, у ходзе візіту ўвага надавалася абмеркаванню пытанняў супрацоўніцтва не толькі ў эканамічнай і гандлёвай галінах, але і ў сферы навукі, культуры, адукацыі.

Сярод самых яркіх уражанняў ад наведвання Беларусі Прэзідэнт В'етнама Нгуен Мінь Чыет адзначыў адкрытасць і гасціннасць беларускага народа, цудоўную прыроду і чыстае паветра. "Але ў першую чаргу, - падкрэсліў ён, - на мяне зрабіла ўражанне тое, што беларускі народ - гераічны: вы былі насамрэч нязломнымі ў барацьбе за сваю краіну".

Фота Юрыя ІВАНОВА