Каласальная праца

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

Іскуі АБАЛЯН, спявачка, лаўрэат міжнародных конкурсаў: — Колькі можна размаўляць на гэтую тэму? Лепш дайце больш магчымасцей прадэманстраваць артыстам, на што яны здольныя і колькі добрых песень ёсць у іх рэпертуары! На тым жа тэлебачанні павінна быць больш музычных праграм, цікавых праектаў, якія не паўтаралі б расійскія, а шукалі штосьці сваё. Сёння — калі ты сам не арганізуеш якісьці праект, нічога не будзе. А гэта — каласальная праца.

Каб утрымлівацца на плаву, ісці ў нагу з часам, трэба развівацца. Творца цікавы толькі да тае пары, пакуль развіваецца. Але, сапраўды, вельмі цяжка знаходзіць баланс паміж укладаннем і аддачай, бо сёння ўкладанняў патрабуецца больш, чым атрымліваецца ў выніку. Мой асноўны заробак - сольнікі па рэспубліцы. Выходзіш на сцэну, глядзіш у залу - гэта і надае сілы. Артысту патрэбна адчуванне запатрабаванасці! У тым ліку - з боку нашых тэлеканалаў, дзе можна было б прадставіць свае новыя песні.