Праз 150 гадоў

№ 20 (940) 15.05.2010 - 21.05.2010 г

Адным з галоўных сімвалаў духоўнай мужнасці нашага народа ўжо не адно стагоддзе лічыцца святая Сафія Слуцкая — апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду Алелькавічаў.

 

Гэтай дабрачыннай і ра/i/content/pi/cult/263/4030/14-3.jpgшучай князёўне, кананізаванай Праваслаўнай Царквой, быў прысвечаны шэраг мастацкіх твораў, у тым ліку такіх знакамітых пісьменнікаў, як Юзэф Крашэўскі і Уладзіслаў Сыракомля. У цэнтры іх сюжэтаў - драматычная гісторыя шлюбу Сафіі Слуцкай і Януша Радзівіла, якому з-за сваркі з апекунамі нявесты князямі Хадкевічамі напярэдадні вяселля давялося адваёўваць сваю каханую нават пры дапамозе гармат.

Першая пастаноўка драмы Уладзіслава Сыракомлі "Магнаты і сірата. Соф'я, князёўна Слуцкая" адбылася на кракаўскай сцэне ў 1859-м, і толькі цяпер, у перакладзе на беларускую мову, ажыццёўлена яе ўвасабленне і ў нашай краіне. Да 420-годдзя з дня нараджэння славутай князёўны, абаронцы праваслаўя на нашых землях, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў праекце "Тэатр Беларускага радыё" адбылася прэм'ера радыёспектакля ў дзвюх частках па аднайменнай гістарычнай драме аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Па словах рэжысёра пастаноўкі Алега Вінярскага, твор Уладзіслава Сыракомлі прысвечаны рэальным падзеям беларускай гісторыі і мае выразнае патрыятычнае гучанне. Сама дзея ў спектаклі адбываецца ў 1600 годзе ў Вільні.

У творчую групу радыёпастаноўкі ўвайшлі перакладчык Ірына Багдановіч, гукарэжысёр Валерый Бяляеў і рэдактар Галіна Шаблінская. Ролі выконваюць народны артыст СССР, народны артыст Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, заслужаныя артысты нашай краіны Уладзімір Рагаўцоў, Георгій Маляўскі, Тамара Нікалаева, Леанід Улашчанка, Андрэй Душачкін, артысты Сяргей Кавальскі, Віталь Краўчанка, Андрэй Кавальчук, Валерый Шушкевіч, Аляксандр Кашпераў, Андрэй Захарэвіч і Аляксей Чарнігін. У галоўных ролях - Кацярына Яворская і Аляксандр Гарцуеў.