База абнаўлення

№ 20 (940) 15.05.2010 - 21.05.2010 г

Дзіцячаму тэатру “Вясёлка” Палаца культуры горада Барань — 10 гадоў. У калектыве— 25 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 7 — 16 гадоў. У 2004-м “Вясёлка” стала дыпламантам гарадскога фестывалю “Тэатральная вясна”, а праз год тэатр атрымаў званне ўзорнага.

/i/content/pi/cult/263/4026/12-1.jpg

 

Летась у Полацку ладзіўся Абласны фестываль аматарскіх тэатраў. Сярод узорных калектываў "Вясёлка" заняла на Віцебшчыне другое месца. Сёлета ў жыцці юных артыстаў адбылася чарговая яркая падзея: з прэм'ерным спектаклем "Янка - сялянскі сын" паводле беларускіх народных казак "Вясёлка" выступіла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Артысты ўзорнага тэатра з Барані сёлета бралі ўдзел у традыцыйным "Школьным тэатры". Выступленне нашых артыстаў было высока ацэнена. А ў маі мы мяркуем паказаць свае спектаклі на сцэнічных пляцоўках Оршы і Дуброўна.

Наладжванне выязных платных спектакляў дае дадатковую магчымасць для развіцця нашай матэрыяльна-тэхнічнай базы. Такім чынам абнаўляем і дэкарацыі, і касцюмы.

Людміла САСНІЦКАЯ, рэжысёр узорнага тэатра "Вясёлка" Палаца культуры г. Барань