Летась у Полацку ладзіўся Абласны фестываль аматарскіх тэатраў. Сярод узорных калектываў "Вясёлка" заняла на Віцебшчыне другое месца. Сёлета ў жыцці юных артыстаў адбылася чарговая яркая падзея: з прэм'ерным спектаклем "Янка - сялянскі сын" паводле беларускіх народных казак "Вясёлка" выступіла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.
Артысты ўзорнага тэатра з Барані сёлета бралі ўдзел у традыцыйным "Школьным тэатры". Выступленне нашых артыстаў было высока ацэнена. А ў маі мы мяркуем паказаць свае спектаклі на сцэнічных пляцоўках Оршы і Дуброўна.
Наладжванне выязных платных спектакляў дае дадатковую магчымасць для развіцця нашай матэрыяльна-тэхнічнай базы. Такім чынам абнаўляем і дэкарацыі, і касцюмы.
Людміла САСНІЦКАЯ, рэжысёр узорнага тэатра "Вясёлка" Палаца культуры г. Барань