Сіла інтэрпрэтацыі

№ 20 (940) 15.05.2010 - 21.05.2010 г

Той канцэрт у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі не быў пазначаны ў зводных афішах, на яго не прадаваліся білеты. Бо гэта быў дабрачынны вечар для ветэранаў, здзейснены са спонсарскай дапамогай. І пачаўся ён з ушанавання тых, хто 65 гадоў таму падарыў нам мір. А галоўнай падзеяй сталася канцэртная праграма, падрыхтаваная пад кіраўніцтвам дырыжора, дэкана факультэта музычнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва Вячаслава Бартноўскага.

<!-- /* Font Definitions */ @font-face {font-family:Foreigner; panose-1:0 0 0 0 0 0 0 0 0 0; mso-font-charset:204; mso-generic-font-family:auto; mso-font-format:other; mso-font-pitch:auto; mso-font-signature:513 0 0 0 4 0;} /* Style Definitions */ p.MsoNormal, li.MsoNormal, div.MsoNormal {mso-style-parent:""; margin:0cm; margin-bottom:.0001pt; mso-pagination:widow-orphan; font-size:12.0pt; font-family:"Times New Roman"; mso-fareast-font-family:"Times New Roman";} @page Section1 {size:612.0pt 792.0pt; margin:2.0cm 42.5pt 2.0cm 3.0cm; mso-header-margin:36.0pt; mso-footer-margin:36.0pt; mso-paper-source:0;} div.Section1 {page:Section1;} -->

Мой бацька, — прызнаўся Вячаслаў Віктаравіч ужо пасля канцэрта, — прайшоў усю вайну. Год таму яго не стала. Ветэранаў усё менее. І пакуль мы жывыя, павінны памятаць пра іх, падтрымліваць, адорваць іх сваёй увагай, клопатам, творчасцю — і не толькі ў святы.

Першае аддзяленне склала кантата “Аляксандр Неўскі” С.Пракоф’ева. Гэтая музыка яшчэ з перадваенных гадоў, калі з ёй выйшаў аднайменны фільм С.Эйзенштэйна, сталася сімвалам моцы духу, непераможнасці народа, які адстойвае сваю незалежнасць. Таму ў святочныя праграмы дадзены твор трапляе, мабыць, часцей за іншыя. Але чарговае выкананне не аказалася шараговым. Зводны аркестр, створаны з Дзяржаўнага камернага, да якога дадаліся лепшыя музыканты з усіх вядучых калектываў, дэманстраваў багацце сімфанічных фарбаў: ад стрыманай напружанасці да абаяльнай празрыстасці, ад пагрозлівай ваяўнічасці да святочнага бляску. Далучыце бездакорны прафесіяналізм Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы пад кіраўніцтвам народнай артысткі Беларусі Людмілы Яфімавай — і вы зразумееце, што на сцэне сабралася ледзь не дзвюхсоценная “дружына”. Салісткай выступіла Вольга Шаўчэнка. Яе гераіня, што аплаквае загінуўшых, паўстала моцнай духам жанчынай-ваяркай, гатовай узяцца за зброю, каб замяніць мужчын.

Другое аддзяленне ўтрымлівала не толькі асобныя вакальныя нумары (з іх асабліва ўразіў Раманс Жэнькі з оперы К.МалчанаваА досвіткі тут ціхіяі вельмі эмацыйны, з прыхаванай трывожнанервовай вібрацыяй, голас выпускніцы Акадэміі музыкі Юліі Воляк). Тут была і цэласная літаратурна-музычная кампазіцыя, аздобленая кінакадрамі, і, для фіналу, уверцюра “1812 год” П.Чайкоўскага. Спалучэнне розных твораў, іх прымеркаванасць да Вялікай Перамогі накладалі свой адбітак на інтэрпрэтацыю. Харальныя гучанні ў сцэне з оперы “Сельскі гонар” П.Масканьі нагадвалі павольна-ўрачысты марш. Кульмінацыя ж Малітвы Сантуцы (салістка Беларускай оперы Алена Золава) была такой магутнай, што магла параўнацца са сцэнай з вердзіеўскай “Аіды”.

Ды ўсё ж галоўнай “разыначкай” канцэрта стала літаратурна-музычная кампазіцыя. У цэнтры яе апынуўся фрагмент “Ленінградскай” сімфоніі Д.Шастаковіча — знакамітая “тэма нашэсця”. Паабапал — два Рэквіемы: Р.Ражджэсцвенскага (Валерый Анісенка чытаў яго наўмысна хрыплаватым, быццам стомленым голасам, без залішняй тэатральнай інтанацыі) і… Моцарта. У нечаканым суседстве “Lacrimosa” загучала больш узрушана, нават крыху маршава, дый завяршылася на амаль пераможных нотах.