На ёй экспануюцца работы С.Геруса, М.Селешчука, Б.Малкіна, У.Масленікава, Л.Рана і іншых.
Некаторыя з удзельнікаў выстаўкі вучыліся ў Вільнюсе, сталіцы Літоўскай ССР. Дакументам той эпохі з'яўляецца, да прыкладу, серыя літаграфій і малюнкаў Сямёна Геруса, вядомага беларускага графіка, выпускніка Дзяржаўнага мастацкага інстытута Літоўскай ССР.
На выстаўцы, сярод іншых, таксама прадстаўлена работа маладой мастачкі, нашчадка роду Луцэвічаў - Н.Табушавай.