“Лялечны дом”

№ 20 (940) 15.05.2010 - 21.05.2010 г

З 24 па 30 мая ў Мінску пройдзе Міжнародны фестываль тэатраў лялек, шосты па ліку, які збярэ творчыя калектывы з васьмі краін свету.

 

Фестывальная афіша дасць магчымасць пазнаёміцца з тым, чым жывуць сёння літаральна ўсе айчынныя лялечныя калектывы: у гэтым годзе ніводзін лялечны тэатр краіны не застанецца па-за ўвагай. Беларускае мастацтва прадставяць пастаноўкі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, абласных лялечных труп.

Міжнародную праграму фестывалю складуць наступныя спектаклі: "Фасад" Беластоцкага тэатра лялек і Duda Paiva Puppetry & Dance (Беласток, Польшча), "Папялушка. Урыўкі з яе дзённіка" ды "Дзюймовачка" "Міні-тэатра" (Любляна, Славенія), "Яўгеній Анегін" Кемераўскага тэатра лялек (Кемерава, Расія), "Гульня ў чатыры рукі" Чамадан-дуэта "КВАМ" (Санкт-Пецярбург, Расія), "Хітрая ліска і дурны воўк" Латвійскага тэатра лялек (Рыга, Латвія), "Спячая прыгажуня" "Тэатра ў чамадане" (Талін, Эстонія), "Антыгона" Палтаўскага дзяржаўнага тэатра лялек (Палтава, Украіна), "Жанчына-варона" тэатра "Агора" (Сент Віт, Бельгія), а таксама "Лялечны балаганчык "Дон Жуан у Венецыі" Архангельскага тэатра лялек (Расія)

 Акрамя галоўнага фестывальнага "дому" - сталічнага тэатра лялек, - паказы адбудуцца і на іншых тэатральных пляцоўках сталіцы.