Напрыклад, кінасвята ў Магілёве "Салют! Перамога!" мае ў сваёй праграме стужку "Магілёў. Дні і ночы мужнасці" - пра абарону горада на пачатку вайны. Спецыяльныя паказы будуць арганізаваны для ветэранаў, што знаходзяцца ў Магілёўскім абласным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. У Мінску да Дня Перамогі ўпершыню выйдуць на экраны два дакументальныя і пяць мастацкіх фільмаў. Пад час кінапраграм для школьнікаў і студэнтаў адбудуцца сустрэчы з ветэранамі, кіналекторыі. Той, каму дарагія патрыятычныя песні часоў вайны і пасляваеннага перыяду, узновіць іх у памяці на фестывалі "Табе, Перамога, - нашы песні". На Віцебшчыне арганізоўваюцца шматлікія кінаканцэртныя праграмы, фотавыстаўкі. А "Гомелькінавідэапракат" прапанаваў сваім гледачам маштабную акцыю "Кіналетапіс Перамогі", якая будзе доўжыцца да Дня Незалежнасці Беларусі.