Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў- выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет - рыфлёная. На пярэднім баку манет размешчаны: у цэнтры справа - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пад ёй - надпіс: "Рэспубліка Беларусь", год чаканкі, злева ад герба - рэльефная выява манумента "Курган Славы" і надпіс: "Віцебск Магілёў Мінск Гродна Брэст". Па крузе ў верхняй частцы пазначаны наміналы, а таксама змешчаны надпіс: "Аперацыя Баграціён". На рэверсе манет размешчаны: злева - рэльефныя выявы партрэтаў К.К. Ракасоўскага, Г.Ф. Захарава, І.Д. Чарняхоўскага, І.Х. Баграмяна на фоне карты бітваў, па крузе- надпіс з назвай фронту і прозвішчам яго галоўнакамандуючага.
Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь