“Беларусь — гэта ўсе мы разам”

№ 19 (939) 08.05.2010 - 14.05.2010 г

7 мая з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбылося ўскладанне вянкоў да помніка Перамогі ў сэрцы беларускай сталіцы. Урачыстасці на мінскай Плошчы Перамогі, як і ў кожным кутку нашай Радзімы, асвечаны нацыянальнымі сімваламі Беларусі — Дзяржаўным гербам і Дзяржаўным сцягам. Сёлета Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга супаў з 65-годдзем Вялікай Перамогі. На гэта звярнуў увагу ў сваім віншаванні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. У віншаванні, у прыватнасці, гаворыцца:“Наш герб упрыгожваюць квітнеючыя канюшына і лён, а таксама хлебнае калоссе. Сцяг спалучае зялёны колер жыцця з чырвоным колерам свабоды і вялікіх ахвяр, прынесеных продкамі ў барацьбе за незалежнасць. Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны — ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. І ў які куток свету не закінуў бы лёс, яны заўжды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь — гэта ўсе мы разам. Дык давайце заўжды памятаць, што патрыятызм і адданасць Радзіме пачынаюцца з павагі і любові да герба і сцяга сваёй краіны”.