“Анімаёўка” едзе…

№ 17 (937) 24.04.2010 - 30.04.2010 г

Падрыхтоўка да XIII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2010” у горадзе Магілеве ўжо пачалася.

 

Студыі анімацыі заяўляюць пра свой удзел у фестывалі новымі цікавымі стужкамі, з якіх потым будуць складацца кінапраграмы для дзяцей, а таксама - конкурсныя і аўтарскія. Пакуль жа арганізатар фестывалю - Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства "Кінавідэапракат" - зрабіў падарунак Нацыянальнаму дзіцячаму аздараўленчаму цэнтру "Зубраня", дзе была арганізавана сустрэча з рэжысёрам-аніматарам РУП "Беларусьфільм" Аляксандрам Ленкіным. Існуе таксама дамоўленасць з кіраўніцтвам ДНАЦ "Зубраня" на правядзенне свята анімацыі на базе Цэнтра ў адзін з дзён XIII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2010".

Святлана СЯРБАЕВА