Калекцыі on-line

№ 17 (937) 24.04.2010 - 30.04.2010 г

Скарбы айчынных музеяў нарэшце можна будзе ўбачыць у прасторы Інтэрнета.

У бліжэйшы час распачне сваю працу сайт Дзяржаўнага каталога музейных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Яго дзейнасць каардынуецца калектывам на базе Нацыянальнага гістарычнага музея пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара ўстановы Вольгі Мірончык. Па яе словах, электронны партал функцыянуе ўжо сёння, праўда, у тэставым рэжыме. Але цягам бліжэйшых тыдняў, пасля атрымання электроннага адраса сайта, інфармацыя, размешчаная на ім, стане даступнай для карыстальнікаў Інтэрнета ў любой кропцы свету.