Стратэгічнае партнёрства

№ 17 (937) 24.04.2010 - 30.04.2010 г

Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста 19 красавіка павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса Фрыяса з 200-годдзем незалежнасці краіны. Пра гэта паведаміла Прэс-служба беларускага Лідэра.

 

/i/content/pi/cult/259/3908/2-2.jpgКіраўнік дзяржавы пацвердзіў імкненне Рэспублікі Беларусь да далейшага развіцця ўсебаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла, якое набыло характар стратэгічнага партнёрства. "Адзінства нашых поглядаў на будучыню свету з'яўляецца надзейным фундаментам для далейшага пашырэння канструктыўнага супрацоўніцтва Беларусі з Венесуэлай у рамках ААН, Руху недалучэння і іншых міжнародных арганізацый", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. * * * У той жа дзень адбылася цырымонія ўскладання вянкоў да мемарыяльнай дошкі ў скверы імя Сімона Балівара ў Мінску ў сувязі з 200-годдзем абвяшчэння незалежнасці Венесуэлы. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымаў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес. Як адзначыў кіраўнік Дыпмісіі ў сваім выступленні, Беларусь і Венесуэла развіваюць стратэгічнае партнёрства на карысць народаў абедзвюх краін. Па словах Амерыка Дыяса Нуньеса, узаемадзеянне паміж нашымі краінамі асабліва ўмацавалася пасля візіту ў Каракас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

На здымку: на ўрачыстасцях з нагоды 200-годдзя абвяшчэння незалежнасці Венесуэлы ў мінскім скверы імя Сімона Балівара.

Фота Юрыя ІВАНОВА