Як паведамілі "К" у Міністэрстве культуры, у ходзе перамоў абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў галіне культуры, дасягнута дамоўленасць аб праграме Дзён культуры Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, якія пройдуць у нашай краіне 24 - 29 красавіка 2010 года. У праграму Дзён уключаны выступленні сірыйскіх музычных і танцавальных калектываў, выстаўка сірыйскага жывапісу і прыкладнога мастацтва, а таксама кінапраграма з пяццю фільмамі. Асновай для развіцця культурных кантактаў з Сірыяй з'яўляецца Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры, падпісанае 11 сакавіка 1998 г.