Увага! Конкурс!

№ 17 (937) 24.04.2010 - 30.04.2010 г

Адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне сцэнарыяў дакументальных фільмаў, сацыяльных ролікаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы, аб’яўляе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння ролі нацыянальнага кінематографа ў сацыяльна-культурным жыцці рэспублікі, падтрымкі таленавітых кінематаграфістаў, павышэння мастацкага ўзроўню беларускага кіно, захавання і развіцця традыцый нацыянальнага кінавідэамастацтва, стварэння новых арыгінальных сцэнарыяў, выяўлення і стымулявання эстэтычных пошукаў маладых аўтараў, увасаблення і прасоўвання сцэнарных работ на экраны рэспублікі. Заснавальнікі конкурсу - Міністэрства культуры, Беларускі саюз кінематаграфістаў, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі відэацэнтр, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паўналетнія грамадзяне, узрост якіх не перавышае трыццаці аднаго года. Прыём заявак ажыццяўляецца ў перыяд з 1 мая па 30 верасня 2010 года. З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце www.kultura.by. Падвесці вынікі і арганізаваць узнагароджанне пераможцаў плануецца ў рамках мерапрыемстваў па святкаванні Дня беларускага кіно 17 снежня 2010-га.