Рапсодыя 200-годдзя

№ 16 (936) 17.04.2010 - 23.04.2010 г

Канцэрты, кінапаказы, выстаўкі, прымеркаваныя да важнай даты ўгісторыіВенесуэлы— 200-годдзя з дня атрымання краінай незалежнасці,— будуць да канцакрасавікапраходзіць у сталіцы. У ПасольствеБаліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь нам паведамілі, што святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды маюць адбывацца цягам года.

 

/i/content/pi/cult/258/3875/2-3.jpgГала-канцэрт венесуэльскай музыкі аб'яднаў музыкантаў дзвюх краін 14 красавіка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Пачаўся ён з выступлення Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяса Нуньеса. Ён прывітаў гасцей канцэрта, а пасля абвясціў хвіліну маўчання, якой ушанавалі памяць Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. У першым аддзяленні Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава бліскуча выканаў творы венесуэльскіх кампазітараў Хасэ Антоніа Кальканьё і Антоніа Лаура. Саліраваў у першым аддзяленні таленавіты венесуэльскі гітарыст Даніэль Мерчан.

/i/content/pi/cult/258/3875/2-4.jpg Пасля антракта за дырыжорскі пульт стаў Першы сакратар Пасольства Венесуэлы, каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара Херарда Эстрада. Творы ў выкананні аркестра пад кіраўніцтвам экспрэсіўнага маэстра прагучалі ў адзіным магутным парыве.

/i/content/pi/cult/258/3875/2-5.jpgСа сцэны Філармоніі ўпершыню прагучала Рапсодыя да 200-годдзя, напісаная Херарда Эстрада адмыслова да знамянальнай даты. Майстэрства дырыжора настолькі захапіла залу, што аркестр выклікалі "на біс". Якімі ж яшчэ падзеямі насычана культурная праграма Пасольства Венесуэлы ў нашай краіне? Фільм "Маранда вяртаецца" гледачы пабачылі 15 красавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Да 23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе выстаўка "Галерэя герояў вызваленчага руху Венесуэлы". Музычныя і танцавальныя калектывы пакажуць свае праграмы сёння перад уваходам у Лацінаамерыканскі культурны цэнтр у Мінску. Першая гадавіна яго адкрыцця стала яшчэ адной нагодай для святочных мерапрыемстваў.

Фота Юрыя ІВАНОВА