Веданне народных і класічных традыцый, майстэрства і ўменне ствараць, мысліць нестандартна — усё гэта падказвае М.Шчамялёвай цікавыя кампазіцыйныя і пластычныя рашэнні яе габеленаў. У яе творах ёсць эксперымент, ярка выяўленае ўласнае аўтарскае бачанне. Яны выяўляюць як архаічныя, так і многія адаптаваныя да народнага стылю элітарныя традыцыі тэкстыльнай творчасці. Моц іх эстэтычнага ўздзеяння — у аўтэнтычнасці, выкарыстанні арганічных, натуральных матэрыялаў, традыцыйнага дэкору, але ў той жа час — у выразнай дэкаратыўнасці, асацыятыўнасці тэмы, фактурнасці. М.Шчамялёва належыць да таго кола мастакоў, якія прымушаюць тканіны “прамаўляць” на мове свайго часу праз традыцыю і эксперымент. Яе намаганні не дарэмныя — яны спрыяюць захаванню самабытнасці, нацыянальнага каларыту ў беларускім выяўленчым мастацтве. М. Шчамялёва. "Сярэдзіна лета".
Маргарыта эксперыментуе з вобразамі, фактурай, тэхналогіямі, матэрыяламі і такім чынам адкрывае яшчэ нязведаныя асаблівасці работы з тэкстылем. Узоры, рытміка, каларыт, фактура, лінія — усё гэта для мастачкі аснова майстэрства, база для творчых пошукаў, для рашэння пастаўленай перад сабою задачы, для арганічнасці існавання яе твораў у інтэр’еры, увядзення ў гістарычны і сучасны кантэкст. Яе работы рукатворныя, гарманічныя і арыгінальныя. Аўтарская тэхніка вырабу габеленаў заўжды становіцца адкрыццём і прыемнай нечаканасцю для гледачоў і мастацтвазнаўцаў.
Многія габелены М.Шчамялёвай сапраўды незвычайныя па тэхніцыМ. Шчамялёва. "Птушка" |
“Чаканне”, “Купальская ноч”, “Свята” — тут мастачка выкарыстоўвае і пераасэнсоўвае традыцыйныя формы і матэрыялы адпаведна нацыянальнаму менталітэту беларусаў, адчуванню гармоніі з прыродай, стварэнню ўтульнай і цёплай атмасферы не толькі дома, але і ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў. Яна выкарыстоўвае закадзіраваныя таямніцы нацыянальнай духоўнасці. Тэматыка такіх работ невычэрпная, засноўваецца на глыбінным сэнсе спрадвечных катэгорый. Але пры гэтым яна лёгка і гарманічна лучыць мінулае і сучаснасць, яе работы становяцца дзівосным сінтэзам традыцый і наватарства.
У М.Шчамялёвай ёсць і габелены іншага плана з пяшчотныміНаталя ШАРАНГОВІЧ