Ад Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь

№ 14 (934) 03.04.2010 - 09.04.2010 г

У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 “Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь”, з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца інфармацыя аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2010 года.

 

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2010 года дапушчаны наступныя работы: Маруковіч Яўген Ігнацьевіч, Беўза Уладзімір Фёдаравіч, Бадзяка Аляксандр Міхайлавіч. Работа "Стварэнне і прамысловая рэалізацыя прынцыпова новага метаду бесперапынна-цыклічнага ліцця намарожваннем высоказносастойлівых дэталей тэхнікі". Вылучана на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі дзяржаўнай навуковай установай "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;

 Марыеў Павел Лук'янавіч, Ягораў Аляксандр Мікалаевіч, Бігель Мікалай Віктаравіч. Работа "Распрацоўка і засваенне вытворчасці сямейства кар'ерных самазвалаў надзвычай вялікай грузападымальнасці з электрамеханічнай трансмісіяй чацвёртага пакалення". Вылучана на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі рэспубліканскім унітарным вытворчым прадпрыемствам "Беларускі аўтамабільны завод" вытворчага аб'яднання "БелАЗ". Прадстаўлена Міністэрствам прамысловасці;

 Сакалоўскі Анатоль Міхайлавіч, Бялецкі Аляксандр Валянцінавіч, Сакалоўскі Алег Анатольевіч. Работа "Распрацоўка і ўкараненне сучасных хірургічных тэхналогій лячэння артапедычнай паталогіі тазасцегнавага сустава ў дзяцей і падлеткаў". Вылучана на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі дзяржаўнай установай "Рэспубліканскі навуковапрактычны цэнтр "Траўматалогія і артапедыя". Прадстаўлена Міністэрствам аховы здароўя;

Сінягоўскі Генадзь Аляксандравіч, Галавач Андрэй Альбертавіч, Нікалаеў Юрый Іванавіч. Работа "Распрацоўка і засваенне вытворчасці спецыяльных калёсных шасі чацвёртага пакалення ваенна-тэхнічнага і двайнога прызначэння". Вылучана на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі рэспубліканскім унітарным вытворчым прадпрыемствам "Мінскі завод колавых цягачоў". Прадстаўлена Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь.

 Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі звяртаецца да спецыялістаў, кіраўнікоў арганізацый, навучальных устаноў, прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў з просьбай прыняць удзел у абмеркаванні работ і аўтарскіх калектываў. Водгукі спецыялістаў, матэрыялы грамадскага абмеркавання, прапановы і заўвагі просьба накіроўваць да 15 верасня 2010 г. на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 446, Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі. Тэл.: 284-11-63. Тэл./факс: (017) 284-24-56.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2010 года дапушчаны наступныя работы: Анісенка Валерый Данілавіч, Мархель Таццяна Рыгораўна, Сідаркевіч Людміла Аляксандраўна. Спектакль "Жанчыны Бергмана" М.Рудкоўскага. Вылучаны на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры дзяржаўнай установай "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі". Прадстаўлены Міністэрствам культуры.

Левін Леанід Мендзелевіч, Фінскі Аляксандр Міхайлавіч, Каткова Святлана Сяргееўна. Мемарыял "Дзецям - ахвярам Вялікай Айчыннай вайны" ў г. п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Вылучаны на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры ўстановай адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў". Прадстаўлены Міністэрствам культуры.

Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч. Раманы "Уліс з Прускі" (2004 г.), "Расія" (2005 г.). Вылучаны на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры грамадскім аб'яднаннем "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Прадстаўлены Міністэрствам культуры. Татарнікаў Павел Юр'евіч. Серыя графічных твораў "Брама мінулага". Вылучана на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз мастакоў" і ўстановай адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў". Прадстаўлена Міністэрствам культуры. Гаявая Валянціна Іванаўна. Музычнахарэаграфічная праграма "Беларусы". Вылучана на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры дзяржаўнай установай "Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі". Прадстаўлена Міністэрствам культуры.

 Гаухвельд Міхаіл Лейбавіч, Данілаў Вячаслаў Мікалаевіч, Нікіцін Віктар Дзмітрыевіч. Стварэнне праекта падземнага грамадска-гандлёвага цэнтра "Сталіца" на пл. Незалежнасці ў г. Мінску. Вылучаны на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз архітэктараў". Прадстаўлены Міністэрствам культуры.

Аляксееў Аляксандр Аляксеевіч, Лукашэвіч Алег Вацлававіч. Мастацкі праект "Спадчына Беларусі". Вылучаны на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры калектывам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Прадстаўлены Міністэрствам культуры.

Янкоўскі Расціслаў Іванавіч. За ўвасабленне на сцэне гістарычна значных вобразаў у творах айчыннай і замежнай класікі. Вылучаны на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры калектывам дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага". Прадстаўлены Міністэрствам культуры.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый, навучальных устаноў, прадпрыемстваў, міністэрстваў і ведамстваў з просьбай правесці грамадскае абмеркаванне пералічаных работ і аўтарскіх калектываў. Водгукі, матэрыялы абмеркаванняў, прапановы і заўвагі па работах і аўтарах просьба накіроўваць у Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры да 15 верасня 2010 г. на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 412. Тэл./факс: (017) 284-23-81.