Дабівацца важкага выніку

№ 14 (934) 03.04.2010 - 09.04.2010 г

26 сакавіка Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і аб’явіў Падзяку 47 грамадзянам Беларусі.

 

"Для нашага грамадства важны прыклад людзей, якія ўмеюць не толькі мысліць сучасна, творча, але і дабівацца важкага выніку, сваімі канкрэтнымі справамі прыносіць карысць Айчыне", - заўважыў Прэзідэнт. Прэзідэнт адзначыў і тое, што ў ліку ўзнагароджаных - работнікі мастацтва, навукі і адукацыі. "Дзякуй за тое значнае і каштоўнае, што вы ствараеце", - зазначыў Кіраўнік дзяржавы. Сярод дзеячаў культуры і мастацтва краіны, у прыватнасці, ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Расціслаў Янкоўскі. Ордэна Францыска Скарыны ўдастоена член Беларускага саюза музычных дзеячаў Іна Зубрыч. Сярод уганараваных - і актрыса Ірына Нарбекава. Прэзідэнт пажадаў усім узнагароджаным, каб гэта былі не апошнія іх узнагароды. "Для гэтага, вядома, патрэбны нармальны настрой і добрае здароўе - не толькі наша асабістае, але і нашых дзяцей, родных і блізкіх, таму што ад гэтага залежаць усе нашы поспехі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь