Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сон-трава Рагнеды
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы экспануецца выстаўка аўтарскага габелена таленавітай мастачкі Наталлі Сухаверхавай. У экспазіцыі прадстаўлены работы з фондаў гэтага Музея, а таксама са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і асабістага збору мастачкі.
Адчуць нерв “Набука”
Прэм’ера оперы “Набука” Дж.Вердзі прадэманстравала новыя сцэнічныя магчымасці Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Перад трупай адкрыліся папраўдзе новыя шляхі. Засталося хіба вызначыць, па якім з іх крочыць да новых творчых вяршынь. Паспрабуем разабрацца?
Партрэты... публікі
Ва ўсіх тэатрах у фае — партрэтныя галерэі акцёраў, рэжысёраў, зрэдчас бачым партрэты дырэктараў, мастакоў. У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, акрамя пералічанага, — партрэты ўсіх прадстаўнікоў адміністрацыі, загадчыкаў цэхаў трупы!
“Падвойнае дно” Пане Каханку
Сёння, 27 сакавіка, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага — прэм’ера спектакля “Пане Каханку” ў пастаноўцы Сяргея Кавальчыка. Аўтар п’есы — Андрэй Курэйчык. У галоўнай ролі Караля Станіслава Радзівіла (Пане Каханку) — Расціслаў Янкоўскі. Зазначым, вакол спектакля “Пане Каханку” яшчэ на золку яго стварэння кіпелі страсці. А кожная навіна пра будучую пастаноўку нязменна выклікала хвалю цікаўнасці і здзіўлення.
Неаготыка Міра
У магнацкім асяродку ў ранейшыя часы адной з традыцый было стварэнне родавых пахаванняў у адмысловых магільных склепах. І хоць яны саступалі ў маштабах егіпецкім пірамідам, многія з іх вылучаліся адметнай архітэктурнай эстэтыкай і з’яўляюцца унікальнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Адзін з такіх аб’ектаў знаходзіцца ў Міры, ля знакамітага замка Святаполк-Мірскіх.
“Калючая ружа” — у цэнтры жыцця
У сакавіку народнай артыстцы СССР, прафесару Тамары Ніжнікавай споўнілася 85. 31 сакавіка да яе юбілею ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі пакажуць “Севільскага цырульніка” Дж.Расіні — спектакль, у якім яна ўпершыню выйшла на нашу сцэну. Яшчэ раней Тамару Мікалаеўну віншавалі ў Музычнай гасцёўні тэатра. Спявалі яе выхаванкі, салісткі тэатра Алена Шведава і Алена Бундзелева, а яна шчодра дзялілася сваімі багатымі ўспамінамі. Юбілярка і цяпер выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Што ні ўрок — цэлы спектакль, на якім не разбярэш, хто спявае больш: яе вучаніцы ці яна сама, адорваючы ўсё наваколле сваёй бурлівай энергіяй і сонечнымі ўсмешкамі. Гледзячы на яе, не верыш ні ейнаму пашпартнаму ўзросту, ні таму, што за яе плячыма і ваеннае ліхалецце, і цяжкасці пасляваенных гадоў. А можа, гэта менавіта яны надалі ёй тую прагу жыццёвай актыўнасці? Не проста загартавалі, а навучылі глядзець на свет шырока раскрытымі вачыма, з непадробнай цікавасцю і верай, што цуды трэба ствараць уласнымі рукамі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2018 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»