Мюнгхаўзен з Мінскага павета

№ 13 (933) 27.03.2010 - 02.04.2010 г

Пра шляхецкае саслоўе на тэрыторыі Беларусі вядома пачынаючы з ХІІІ стагоддзя. Нашы продкі ганарыліся, што ліцвінская шляхта, як яна называлася ў гістарычных дакументах часоў Вялікага княства Літоўскага, вядзе свой радавод ад рымскіх патрыцыяў. Так гэта ці не, сказаць цяжка. Аднак адной з асаблівасцей дадзенага саслоўя было тое, што шляхта складала больш за 12 працэнтаў насельніцтва нашых зямель, у параўнанні, скажам, з усяго адным працэнтам у Аўстрыі, Прусіі, Расіі.

 

У той жа час, наша шляхта была на 90 працэнтаў небагатым высакародным саслоўем. Многія з яе прадстаўнікоў самі аралі зямлю, ды акрамя шаблі і шляхецкага гонару часта практычна нічога не мелі. Па словах Ігара ЧакалаваШыдлоўскага, краязнаўца, заснавальніка Мінскага таварыства нашчадкаў шляхты і дваранства, гісторыя кожнага шляхецкага роду - унікальная і цікавая. Як адзначыў даследчык, прадстаўнікі нашай шляхты служылі як на Захадзе, так і на Усходзе. У сваю чаргу, у ВКЛ прыязджалі людзі з гербамі Англіі, Францыі, Германіі, Даніі, Расіі... Зрэшты, дваранін заставаўся прадстаўніком высакароднага саслоўя ўсюды, дзе служыў. У спісах Мінскага дваранскага сходу ёсць, напрыклад, Мюнхгаузены, Тулуз-Латрэкі і іншыя вядомыя прозвішчы.

Людзі з розных краін прыязджалі да нас і ў ХVI, і ў ХIХ стагоддзях, былі інжынерамі, прадпрымальнікамі, архітэктарамі, мастакамі, музыкантамі. Да таго ж, яны рэгістраваліся ў дваранскім сходзе, каб весці такое ж жыццё, што і на радзіме, з усімі абавязкамі і прывілеямі. І, трэба заўважыць, асоб такіх было нямала. Ва ўсе часы вельмі важным для беларускіх дваран з'яўляўся Кодэкс шляхецкага гонару. Чалавек, які даваў абавязацельства прытрымлівацца палажэнняў Кодэкса, павінен быў не адступаць у сваім жыцці ад іх. Па меркаванні І.Чакалава-Шыдлоўскага, шляхетнасць - гэта сумленнасць, прыстойнасць, добрыя адносіны, высакародныя паводзіны мужчыны, маладога чалавека. Усё гэта змешчана ў Кодэксе шляхецкага гонару. Шляхта вылучалася тым, што актыўна займалася развіццём культуры і мастацтва, ажыццяўленнем культурных, як цяпер кажуць, праграм і праектаў, у тым ліку ладзіла музычныя, паэтычныя сустрэчы, займалася генеалагічнымі, культуралагічнымі даследаваннямі. Аматары старасветчыны сёння даволі часта наведваюць Нацыянальны гістарычны архіў, збіраюць інфармацыю пра свой род, складаюць р а д а в о д . Апрача іншага, займаюцца вывучэннем працэсу змены прозвішчаў, што адбыліся з цягам часу. Між іншым, адна з сур'ёзных праблем у мовазнаўстве - транскрыбіраванне прозвішчаў. Усе гістарычныя гербоўнікі нашай шляхты напісаны па-польску, таму, як падкрэсліў Ігар ЧакалаўШыдлоўскі, калі вывучаюцца беларускія, украінскія, рускія прозвішчы, трэба ўлічваць шмат нюансаў, каб дакладна разабрацца, ці адносяцца яны да шляхты. Скажам, - мутацыі прозвішчаў, што адбываліся ў выніку запісу на беларускай мове не вельмі пісьменным чалавекам. Нямала пытанняў у гісторыкаў і краязнаўцаў узнікае з пераўтварэннем прозвішчаў. Напрыклад, калі шляхціч Воўк станавіўся... Волкавым.

 У польскім гербоўніку Нясецкага ёсць звесткі пра Воўка, уладальніка герба "Трубы" (гэтым гербам, у прыватнасці, карысталіся Радзівілы), прадстаўніка пінскай шляхты. А ў "Агульным гербоўніку дваранскіх родаў Расійскай імперыі", які пачаў выдавацца напрыканцы XVIII стагоддзя па ўказе імператара Паўла I, маецца старонка, прысвечаная двараніну Волкаву, які меў той самы герб - "Трубы". У расійскім гербе Волкава да трубы (паляўнічай) дададзены пярсцёнак. Пры гэтым у герб о ў н і к у адзначана, што "Проз в і ш ч а Волкавых паходзіць ад Рыгора Воўка, які выехаў з Польшчы да вялікага князя Васіля Іванавіча...". І г а р ЧакалаўШыдлоўскі разам з а д н а д у м ц а м і плануе выдаць кнігу па сімволіцы шляхецкіх гербаў, паказаць непарыўную сувязь шляхецкай геральдыкі з еўрапейскай геральдыкай Сярэднявечча. Падаецца, шмат каму будзе цікава даведацца, што азначаюць розныя зоркі, крыжы, выявы жывёлін - ільвоў, арлоў, бараноў, казлоў. У геральдыцы апошнія дзве жывёліны - вельмі паважаныя вобразы, кіраўнікі статка. Герб з такой сімволікай паказвае на тое, што яго ўладальнік - правадыр, які ідзе наперадзе і вядзе за сабой іншых. Гэта ўсё мае старажытную геральдычную і рэлігійную - хрысціянскую, старазапаветную - аснову.

 На здымках: герб Беліна; герб Лебедзь; так выглядалі нашы продкі ў XV - XVII стст.