РАШЭННЕ

№ 12 (932) 20.03.2010 - 26.03.2010 г

ЗАЦВЕРДЖАНА Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 31.12.2009 № 358рп РАШЭННЕ Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі 29 кастрычніка 2009 г. _ пратакол № 2 г. Мінск (Працяг. Пачатак у №№ 4 — 8, 10 — 11 за 2010 г.) (Заканчэнне ў бліжэйшых нумарах “К”.)

калектывам мастацкай творчасці - у памеры 1 050 тыс. рублёў кожная дуэту "Мі-ля" ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі" ў складзе Новік Юліі Віктараўны і Шагун Алесі Аляксандраўны, уладальніку Гран-пры імя П.І. Смірнова VІ Міжнароднага музычнага фестывалю-конкурсу "Петра-Паўлаўскія асамблеі" (Расія, 2009 год), кіраўнік - Лісіца Наталля Леанідаўна;

дуэту ў складзе студэнта ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі" Грышчанкі Віталя Аляксандравіча і студэнта філіяла кафедраў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі" пры ўстанове адукацыі "Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага" Мароза Яўгена Мікалаевіча, лаўрэату VІ Міжнароднага музычнага фестывалю-конкурсу "Петра-Паўлаўскія асамблеі" (Расія, 2009 год), кіраўнік - Маляроў Аляксандр Аляксандравіч;

вакальнай групе "New Mouse" ўзорнай студыі дзіцячай эстраднай творчасці "Непаседы" Навамышскай музычнай школы аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкама, лаўрэату VІ Міжнароднага фестывалю юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі", дыплом ІІ ступені (Беларусь, 2009 год), кіраўнік - Болбат Вольга Іванаўна;

квартэту блок-флейт "Brevis" дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 13 г. Мінска", лаўрэату ІІІ прэміі ІХ Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага (Беларусь, 2009 год), кіраўнікі - Сурагіна Таццяна Віктараўна і Сурагін Павел Сяргеевіч;

квартэту фаготаў "Фаго" ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", лаўрэату ІІ прэміі ІХ Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага (Беларусь, 2009 год), кіраўнік - Блахін Іван Аляксандравіч;

камернаму трыо ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", лаўрэату ІІІ прэміі ІХ Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага (Беларусь, 2009 год), кіраўнік - Някрасава Галіна Уладзіміраўна;

камернаму квартэту ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", лаўрэату ІІІ прэміі ІХ Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага (Беларусь, 2009 год), кіраўнік - Ярковіч Алена Валер'еўна;

камернаму квартэту ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", лаўрэату ІІІ прэміі ІХ Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага (Беларусь, 2009 год), кіраўнік - Скляраў Дзяніс Сяргеевіч;

ансамблю трубачоў "Інтрада" ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", лаўрэату І прэміі ІХ Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага (Беларусь, 2009 год), кіраўнік - Волкаў Мікалай Міхайлавіч;

 ансамблю акардэаністаў "Нью Туцці" ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў", лаўрэату VІ Міжнароднага музычнага фестывалю-конкурсу "Петра-Паўлаўскія асамблеі", І месца (Расія, 2009 год), кіраўнік - Сухаварава Лідзія Аляксандраўна;

ансамблю віяланчэлістаў Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэату VІІІ Міжнароднага музычнага фестывалю дзяцей і моладзі "Чэшская казка-2009", дыплом І ступені (Чэхія, 2009 год), кіраўнік - Халадзінская Вольга Мікалаеўна;

харавому ансамблю "Con anima" ўстановы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава", лаўрэату Х Міжнароднага фестывалю праваслаўных песняспеваў (Беларусь, 2009 год), кіраўнік - Ялфімава Жанета Генадзьеўна;

духавому аркестру "Фанфары Нямігі" дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка", лаўрэату Міжнароднага фестывалю культуры і мастацтва "Акно на Усход", І месца (Польшча, 2009 год), кіраўнік - Каліноўскі Эрнест Ларыянавіч;

узорнаму духавому аркестру "Васількі" Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэату ІХ Міжнароднага конкурсу-фестывалю духавых аркестраў "Кубак Масковіі-2009", дыплом ІІ ступені (Расія, 2009 год), кіраўнік - Нічыпаровіч Аляксандр Анатольевіч;

узорнаму тэатру эстраднай песні "Хвілінка" філіяла адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі аўтамабільны завод" "Палац культуры МАЗ", лаўрэату VІІІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці "Адкрытая Расія", дыплом І ступені (Расія, 2009 год), лаўрэату VІІІ Міжнароднага дзіцячага фестывалю-конкурсу "Усмешкі мора", дыплом І ступені (Балгарыя, 2009 год), лаўрэату V Міжнароднага тэлевізійнага фестывалю "Марская ракавінка", дыплом І ступені (Балгарыя, 2009 год), кіраўнік - Панова Таццяна Мікалаеўна;

узорнаму харэаграфічнаму ансамблю "Крутагорачка" Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэату VІІІ Міжнароднага музычнага фестывалю дзяцей і моладзі "Чэшская казка-2009", дыплом ІІІ ступені (Чэхія, 2009 год), кіраўнік - Пак Галіна Пятроўна;

 народнаму ансамблю танца "Прыгажосць" дзяржаўнай установы культуры "Палац мастацтваў г. Бабруйска", лаўрэату VІ Міжнароднага фестывалю юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі", дыплом ІІ ступені (Беларусь, 2009 год), кіраўнік - Лукашэвіч Аляксей Сяргеевіч;

народнаму цымбальнаму аркестру "Ліра" ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў", уладальніку Гран-пры V Маскоўскага міжнароднага фестывалю славянскай музыкі (Расія, 2009 год), кіраўнік - Стэльмах Дзмітрый Георгіевіч;

 народнаму аркестру баянаў і акардэонаў "Лад" установы адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў", лаўрэату VІ Міжнароднага музычнага фестывалю-конкурсу "Петра-Паўлаўскія асамблеі", ІІ месца (Расія, 2009 год), кіраўнік - Анікеева Галіна Віктараўна.