Запаведнае…

№ 12 (932) 20.03.2010 - 26.03.2010 г

18 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотавыстаўка Вячаслава Алешкі “Беларусь запаведная”, прысвечаная багаццю і прыгажосці роднай прыроды.

На выстаўцы дэманструюцца каля 70 фотаработ, зробленых за апошнія 15 гадоў, і гэта - толькі частка унікальнай калекцыі аўтара. Самі ж выявы В.Алешкі, прадстаўленыя ў музеі, - лічбавы друк на палатне паводле нямецкай тэхналогіі. Майстар вядомы сваімі замалёўкамі і фотарэпартажамі пра падарожжы не толькі па Беларусі, але і па Запаляр'і, Сібіры, Далёкім Усходзе Расіі і нават Афрыцы. Персанальныя фотавыстаўкі Вячаслава Алешкі праходзілі ў Мінску, Полацку, Клецку, Слуцку, Вільнюсе, у музеі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" і паўсюль мелі вялікі поспех.