Арт-старт

№ 12 (932) 20.03.2010 - 26.03.2010 г

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася выстаўка “Арт-правінцыя”. Работы таленавітай моладзі Мінскай вобласці, прадстаўленыя на ёй, прысвечаны Году ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, абвешчаным на Савеце кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.

Аўтары работ - навучэнцы і выкладчыкі (выпускнікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў). У галерэі таксама прадстаўлены жывапіс, графіка, саломкапляценне, выцінанка, габелен, створаныя ў Мінскім каледжы мастацтваў, Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К. Агінскага, Барысаўскай, Слуцкай, Салігорскай, Грэскай дзіцячых мастацкіх школах. А з 27 сакавіка ў галерэі будуць экспанавацца работы маладых беларускіх графіці-мастакоў "BY. DE". Удзельнікі праекта - студэнты айчынных беларускіх творчых ВНУ. Галоўная мэта выстаўкі - паказаць мінскай публіцы мастацкі патэнцыял беларускага графіці, пазнаёміць з гэтым актуальным напрамкам альтэрнатыўнага мастацтва, а таксама даць магчымасць жывога кантакту з прадстаўнікамі графіці-культуры Беларусі.