Марк Шагал на Сардзініі

№ 12 (932) 20.03.2010 - 26.03.2010 г

19 сакавіка ў італьянскім Кал’яры адбылося адкрыццё выстаўкі нашага земляка Марка Шагала пад назвай “Віцебскі прарок — Марк Шагал і Стары Запавет”, якая арганізавана Муніцыпалітэтам горада і Ганаровым Консульствам Рэспублікі Беларусь на Сардзініі.

 

Упершыню на Сардзініі выстаўлены поўны збор работ з цыкла "Біблія" і "Да зыходу", створаных М.Шагалам з 1931 па 1966 год. 129 твораў вялікага мастака да 27 чэрвеня будуць экспанавацца ў залах Муніцыпальнага мастацкага культурнага цэнтра. У далейшым консулам Беларусі па Сардзініі і намеснікам мэра па пытаннях культуры Дж.Пелегрыні будзе разгледжана магчымасць пабрацімства Кал'яры і Віцебска, а таксама арганізацыі на Сардзініі выстаўкі твораў вучняў Марка Шагала.