Нашы ў Аргенціне

№ 12 (932) 20.03.2010 - 26.03.2010 г

Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы 24 сакавіка адбудзецца адкрыццё Беларускага культурнага цэнтра “Кастусь Каліноўскі”.

Паводле інфармацыі Пасольства, яно пройдзе ў штабкватэры культурнага і спартыўнага клуба "Днепр" у горадзе Лавалёл, правінцыі Буэнас-Айрэса. Ва ўрачыстых мерапрыемствах мяркуюць прыняць удзел прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенціне, а таксама муніцыпалітэта Ломас дэ Самора. У межах адкрыцця ўстановы запланаваны агляд аб'ектаў Беларускага культурнага цэнтра, канцэрт з народнымі танцамі і песнямі. Пасольства паведамляе, што Цэнтр будзе працаваць па серадах і суботах, а сярод яго першых мерапрыемстваў - урокі музыкі і навучанне традыцыйным беларускім спевам, мове, разьбе па дрэве, жывапісе, вышыўцы, гісторыі і культуры Беларусі.