Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня - рыфлёная. На пярэднім баку размешчаны: уверсе - рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры - выява разбітага гадзінніка; па крузе - надпісы: у верхняй частцы- "Рэспубліка Беларусь", у ніжняй- наміналы, год чаканкі і проба сплаву (на сярэбранай). На рэверсе: рэльефная выява галубоў - птушак міру, якія лунаюць над зямлёй; унізе па крузе - надпіс: "65 год Перамогі". Манеты адчаканены на Казахстанскім манетным двары: сярэбраная - якасцю "пруф", медна-нікелевая - "пруф-лайк". Тыраж сярэбранай манеты - 2000, меднанікелевай - 3000 штук.
Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь