“Ракурс” на Хруцкага

№ 10 (930) 06.03.2010 - 12.03.2010 г

У галерэях “Ракурс”, “Лабірынт” і “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася Міжнародная мастацкая выстаўка нацюрморта “Ціхае жыццё”, прысвечаная 200-годдзю І.Ф. Хруцкага.

З нацюрморта пачынаюць шлях у творчы свет мастакі, а для некаторых ён становіцца самым улюбёным, і сваё майстэрства ў  гэтым жанры яны ўдасканальваюць усё жыццё. Прысвячэнне выстаўкі І.Хруцкаму — не выпадковае: ён быў непераўзыдзеным майстрам нацюрморта, і ў яго і сёння можна шмат чаму навучыцца.

У экспазіцыі прадстаўлены каля 160 работ жывапісу, графікі, керамікі, батыку, фота мастакоў Расіі, Украіны, Сербіі, Арменіі, Англіі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Францыі і іншых краін. Беларусь прадстаўляюць вядомыя творцы У.Кожух, В.Калтыгін, Р.Несцераў, Я.Батальёнак, Ф.Ястраб, М.Ісаёнак, В.Ціханаў і іншыя цікавыя майстры.