Сяміквет і “Вогнішча Памяці”

№ 10 (930) 06.03.2010 - 12.03.2010 г

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Ірына Лемцюгова паведамляе “К”, што VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе сёлета 4— 6 чэрвеня.

 3-га сакавіка, як распавяла “К” галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Людміла Лебедзь, у гарвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы па арганізацыі і правядзенні VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне на ўзроўні намесніка старшыні гарвыканкама. Галоўны рэжысёр фестывалю Уладзімір Сяргейчык разам з рэжысёрамі фестывальных дзей-эпізодаў вызначыўся ў канцэпцыі рэспубліканскага свята. Ужо сёння вядома, што асноўныя традыцыйныя мерапрыемствы будуць захаваны. Сярод навінак фестывалю — мерапрыемства “Вогнішча Памяці”, прысвечанае 65-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.  Рыхтуюцца да VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і ў горадзе Бярозаўка, дзе месціцца шклозавод “Нёман”: менавіта тут вырабляецца сёння фестывальны Гран-пры. Працуюць над ім галоўны мастак прадпрыемства Вольга Падліпаліна і вядучы мастак завода Васіль Самахвалаў. Канцэпцыя прыза для нацыянальных суполак—  сяміквецце—  застаецца нязменнай. Як паведамляе “К” Вольга Падліпаліна, кожны раз відазмяняецца форма празрыстай узнагароды. Сёлета яна, як мяркуецца, стане больш строгай і вытанчанай.

Яўген РАГІН

 Ад рэдакцыі.

Дзяржаўнай палітыцы ў адносінах да нацыянальных меншасцей, забеспячэнні іх канстытуцыйных правоў, а таксама творчым здабыткам Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прысвечана інтэрв’ю з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанідам Гуляка, якое запланавана на наступны нумар