Будзе ваенны 30-томнік

№ 9 (929) 27.02.2010 - 05.03.2010 г

У Вялікай зале Дома літаратара адбыўся ўрачысты вечар ушанавання пісьменнікаў — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і лакальных войнаў, арганізаваны Саюзам пісьменнікаў Беларусі і прысвечаны 65-годдзю Перамогі над фашызмам, а таксама Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 — Такія імпрэзы, — распавядае Мікалай Чаргінец, — мы будзем праводзіць часцей. Цяпер, канешне ж, рыхтуемся да 9 мая. Першачарговая задача: выдаць творы ўсіх пісьменнікаў-франтавікоў з ліку сённяшніх членаў нашага Саюза (а гэта — 21 чалавек). Мы падыходзім да завяршэння дадзенага праекта: засталося 4 аўтары, чые творы мы мяркуем выдаць да 9 мая. Атрымаецца своеасаблівы трыццацітомнік. Гэта наш падарунак і пісьменнікам, і чытачам... Сёлета Саюз пісьменнікаў Беларусі плануе абвясціць конкурс на лепшы твор, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Вынікі творчага спаборніцтва будуць падведзены напрыканцы года.  

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ