Акрамя гэтага, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь запланаваны шэраг мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці і папулярызацыі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча. У прыватнасці, вуліца ў Рагачове, дзе ў свой час жыў пісьменнік, будзе перайменавана ў яго гонар. Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі прадугледжаны выданне твораў класіка ў перакладзе на замежныя мовы і іх прэзентацыя. Жыхарам і гасцям сталіцы нагадаюць пра юбілей Уладзіміра Караткевіча адмысловыя білборды з выявай пісьменніка, якія з’явяцца ўздоўж цэнтральных вуліц горада.
У бліжэйшых нумарах “К” падрабязней пазнаёміць з інфармацыяй пра здымкі чатырохсерыйнага тэлевізійнага мастацкага фільма па рамане “Каласы пад сярпом тваім”, рэжысёрам-пастаноўшчыкам якога стане Мікалай Пінігін.
Ул. інф.