У гонар Алены Аладавай

№ 21 (787) 26.05.2007 - 01.06.2007 г

22 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ адбыўся святочны вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Алены Аладавай, якая больш за 30 гадоў узначальвала гэты музей (1944 — 1977) і была выдатнай збіральніцай яго духоўных скарбаў.

 /i/content/pi/cult/117/369/Aladava.jpg

Л.Шчамялёў. Партрэт Алены Аладавай. 2007 г.

У вечары, які вёў дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў, прынялі ўдзел многія мастакі, музейшчыкі, крытыкі і мастацтвазнаўцы, грамадскія дзеячы, родныя і блізкія Алены Васільеўны.
Добрыя словы ў гонар А.Аладавай сказалі міністр культуры РБ Уладзімір Матвейчук, намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі РБ Ніна Гаўрылава (у гэты дзень на Галоўпаштамце адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага канверта з выявай будынка музея і маркі з партрэтам Аладавай), Галіна Чурак (Дзяржаўная Траццякоўская галерэя), Раман Будрыс (Літоўскі мастацкі музей), мастацтвазнаўцы Алена Рэсіна, Барыс Крэпак, народны мастак РБ Арлен Кашкурэвіч, былы намеснік прэмер-міністра БССР Ніна Сняжкова, землякі Аладавай з Пружан, а таксама сын Алены Васільеўнызаслужаны архітэктар Беларусі Вальмен Аладаў.
Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў прадставіў удзельнікам вечарыны свой новы выдатны твор-падарунак — “Партрэт Алены Аладавай”, вобраз якой ён як бы ўбачыў скрозьзаслонучасу, праз рамантычныя ўспаміны мастака пра дырэктара музеялегенду і разам з тым вельмі простага, зямнога чалавека, які ў свой час зрабіў шмат добрага для мастакоў Беларусі.
Мастацтвазнаўца Ніна Марчанка, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтваЧатыры чвэрціЛіліана Анцух прэзентавалі новы унікальны альбом Повязь часоў. 100 партрэтаў XVI — ХХ стст. з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея РБ” (на трох мовах), падрыхтаваны Н.Марчанка, К.Зеляным і супрацоўнікамі музея.
На вечарыне прайшоў вельмі цікавы канцэрт студэнтаў Акадэміі музыкі, былі паказаны слайд-фільм і дзве дакументальныя стужкі пра Алену Аладаву і яе час. 

Наш кар.
Фота Юрыя ІВАНОВА