Калі каліна чырвоная…

№ 7 (927) 13.02.2010 - 19.02.2010 г

Цягам паўстагоддзя займаецца зберажэннем народнай спадчыны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Крыніца” Новамілевіцкага сельскага клубабібліятэкі, што ў Жыткавіцкім раёне. Напачатку калектыў аб’ядноўваў шэсць спявачак, што і сталі ядром “Крыніцы”, вакол якога пачалі гуртавацца іншыя жанчыны.

/i/content/pi/cult/250/3664/7kultura12-kalina.gif

З цеплынёй і павагай адгукаецца цяперашні кіраўнік ансамбля Наталля Басарановіч аб старэйшых пявуннях: Марыі Рыгораўне Пракаповіч, Алене Андрэеўне Тарцан, Ганне Пятроўне Мацукевіч, Валянціне Сцяпанаўне Бакун, Ганне Усцінаўне Дуброўскай, Лідзіі Маркаўне Чопчыц, Ніне Фёдараўне Лаўніковіч.

Рэпертуар фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Крыніца” складаецца з аўтэнтычных мясцовых песень, якія засталіся ў спадчыну  ад матуль і бабуль. Вельмі хораша выконваюць удзельніцы песні, якія калісь у дзяцінстве спявалі з матулямі, збіраючы ў лесе грыбы і ягады: “Ой, за лесам, за лугам”, “Сівыя валы”, “Чырвоная каліна”, “Шырокая паляначка” і іншыя.

 Ірына КАМАРЫСТАВА, 

метадыст па этнаграфіі і фальклоры

Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці