Справа ў капелюшы

№ 7 (927) 13.02.2010 - 19.02.2010 г

Майстар па саломкапляценні Таццяна Марціновіч працуе ў Докшыцкім доме рамёстваў чатырнаццаты год, і імя яе ўжо добра вядомае аматарам народнай творчасці ў Прыдзвінскім краі.

/i/content/pi/cult/250/3663/7kultura12---SALOMA.gif
Летась Таццяна атрымала дыплом на Рэспубліканскім кірмашывыстаўцы “Вясновы букет” і была прызнана лепшым майстрам традыцыйных рамёстваў у Віцебскай вобласці. А яшчэ годам раней атрымала дыплом у намінацыі “Галаўны ўбор” на пленэры майстроў саломкапляцення “Віцебскія дажынкі”.

Таццяна Марціновіч падарыла будучаму Музею народнай творчасці, што мае адкрыцца ў Мінску, калекцыю саламяных галаўных убораў. Але перш чым выправіцца са сваімі вырабамі ў сталіцу, Таццяна Іванаўна прадставіла ў родным Доме рамёстваў персанальную выстаўку “Творчасць без межаў”, дзе, акрамя калекцыі, былі выстаўлены і іншыя работы майстрыхі: аплікацыі з саломкі, саламяныя лялькі, фларыстыка, вышываныя карціны, вязаныя сурвэткі.

Ніна КРУКОВІЧ

Докшыцы