Фестываль праходзіць у Год 110годдзя з часу заснавання Гро дзенскай епархіі, і яго праграма даволі насычаная: цягам чатырох дзён адбыліся шматлікія майстар-класы, канферэнцыі, а таксама тэматычныя выстаўкі. У сёлетнім “Каложскім Дабравесце” прымалі ўдзел 39 калектываў як з Беларусі, так і з суседніх краін: Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны. Упершыню на фестываль прыехалі госці з Арменіі і Сербіі: жаночы ансамбль манастыра Святога Гегарда (Ерэван) і хор “Бранка” кафедральнага сабора горада Ніш (Сербія).
На канцэртах форуму выступілі і нашы знакамітыя калектывы: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча, хор свяшчэннаслужыцеляў Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам кампазітара, іерэя Андрэя Бандарэнкі ды іншыя.
Ю.Ч.