Старшыня Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі Сяргей Сцяпашын заявіў пра гэта журналістам пасля сумеснай калегіі кантрольных органаў Беларусі і Расіі, якая прайшла ў Мінску 11 лютага 2010 года. Па яго словах, паводле творчых і тэхнічных якасцей стужка ні ў чым не саступае лепшым галівудскім блокбастэрам.
Такая выснова зусім не сведчыць пра тое, што кінематаграфісты не здолелі ўкласціся ў вызначаны бюджэт (які, нагадаем, склаў каля 7 мільёнаў долараў). Яна была абумоўлена менавіта мастацкімі і ідэйнымі якасцямі фільма. Дадатковыя сродкі спатрэбяцца не на завяршэнне кінапрадукту, а на яго папулярызацыю: правядзенне шырокай рэкламнай кампаніі, стварэнне дадатковых пракатных копій, неабходных для таго, каб стужка магла адначасова стартаваць у як мага большай колькасці кінатэатраў.
Прадстаўнікі кантрольных органаў салідарызаваліся адносна таго, што нельга шкадаваць сродкі на выхаванне маладога пакалення.
Як было запланавана раней, прэм’ера стужкі адбудзецца 22 чэрвеня а 4ай гадзіне ночы непасрэдна ў сценах Брэсцкай крэпасці. Ужо на наступны дзень фільм стартуе ў шырокім пракаце.
Наш. кар.