Сапраўды лёгкія фарбы

№ 6 (926) 06.02.2010 - 12.02.2010 г

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Доммузей І З’езда РСДРП” працуе выстаўка Соф’і Лях “Лёгкія фарбы”.

/i/content/pi/cult/249/3632/12+.jpg
 
І фарбы сапраўды лёгкія: яны… з пуху. Пух таполяў, дзьмухаўцоў, скрыпеню замяняюць мастачцы фарбы. Пры дапамозе пінцэта гэты прыродны матэрыял выкладваецца на цёмную аксамітную паперу і накрываецца шклом.

У экспазіцыі — больш за 30 карцін, выкананых у незвычайнай тэхніцы. Гэта партрэты Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Янкі Купалы, Якуба Коласа... 

На выстаўцы таксама была прадстаўлена серыя работ да Дня Вялікай Перамогі: рэпрадукцыі ілюстрацый літоўскага мастака С.Красаўскаса да кнігі “Да апошняга дыхання” — зборніка вершаў савецкіх паэтаў, якія загінулі ў гады ваеннага ліхалецця.

 Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ