Анёлы сярод кветак

№ 6 (926) 06.02.2010 - 12.02.2010 г

У Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася дабрачынная выстаўка клуба кветкаводаў “Флора”.

/i/content/pi/cult/249/3630/12---.jpg
Фрагмент экспазіцыі
У яе праграме былі прадстаўлены калекцыя “Фіялкавы настрой”, экспазіцыя лялек “Горад анёлаў”, а таксама вышытыя карціны “Вальс кветак”. 

Мерапрыемства праходзіла ў рамках вядомага ў Салігорску “кветкавага” праекта клуба “Флора” пад назвай “Хобістыль”. Ягоная мэта — прыцягнуць увагу да людзей, якія займаюцца адмысловым хобі, а таксама —  пашырыць сяброўскае кола аднадумцаў. 

Былі прадстаўлены і аўтарскія работы, і прадметы народнай творчасці, сувенірныя вырабы з Германіі, Чэхіі, Італіі... 

Напрыканцы мерапрыемства ўсе сабраныя грашовыя сродкі былі перададзены Дабрачыннаму цэркваў Салігорскай акругі айцу Мікалаю.

Кацярына ВАВІЛАВА,

кіраўнік клуба  кветкаводаў “Флора”

Салігорскай раённай  цэнтральнай бібліятэкі