Мастак-манументаліст выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, з’яўляецца сябрам Саюза мастакоў, удзельнiчае ў выстаўках. І калі б вы пабачылі самога аўтара, то адчулі б, што ён — сапраўдны каралевіч: паважлівы, інтэлігентны, з разумнымі добрымі вачыма, чалавек творчай душы.
Ю.Каралевіч. Вянок.
Менавіта зімой часцей за ўсё мы сумуем па леце, нам не хапае цёплага сонейка і яркіх колераў кветак. Літаратурны музей дае магчымасць вярнуцца ў гэтую цёплую пару і адчуць подых лета, пабачыць адметныя яго знакі. Геніяльны аўтар “Вянка” захаваў хараство прыроды ў сваіх вершах, а мастак Юрый Каралевіч адлюстраваў на палатне лета.
У кожнага з нас сваё лета. Беларускае ж — гэта і цёплы дождж, які абавязкова прыводзіць з сабою вясёлку. Гэта і лёгкі ветрык, што прыносіць водар духмяных кветак. Лета — гэта Купалле, радасць, захапленне багаццем насычаны хколераў прыроды, спакойныя світанні і непаўторныя заходы сонца, ціхія раніцы і цёплыя вечары ды надвячоркі... Пейзажы ад рукі Юрыя Каралевіча ажываюць, спакойныя колеры прымушаюць адчуць цікавыя пераходныя станы прыроды: вось наведвальнік бачыць цудоўную раніцу, што дыхае свежым паветрам; а вось настаў цёплы надвячорак, цішыню якога парушаюць гукі лесу. Работы Каралевіча ажываюць на вачах.
Ірына ШОРАЦ, навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча