Вылучаны на атрыманне Дзяржпрэміі

№ 6 (926) 06.02.2010 - 12.02.2010 г

29 студзеня адбылася калегія Міністэрства культуры, дзе разглядаліся кандыдатуры на вылучэнне на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2010 года. Пасля ўсебаковага абмеркавання кандыдатур, прадстаўленых творчымі саюзамі і ўстановамі культуры, былі вылучаны наступныя асобы і творчыя калектывы:

— творчы калектыў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў складзе яго мастацкага кіраўніка, заслужанага дзеяча мастацтваў, рэжысёра Валерыя Анісенкі, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, актрысы Таццяны Мархель, актрысы тэатра Людмілы Сідаркевіч — за рэжысуру і высокапрафесійныя акцёрскія якасці пры стварэнні спектакля “Жанчыны Бергмана”;

— творчы калектыў у складзе галоўнага архітэктара УП “Мінскпраект”, першага намесніка старшыні Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз архітэктараў” Міхаіла Гаўфельда, галоўнага архітэктара УП “Творчая майстэрня архітэктара У.М. Крывашеева” Вячаслава Данілава, галоўнага архітэктара Мінска, старшыні Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь Віктара Нікіціна — за стварэнне праекта падземнага грамадска-андлёвага цэнтра “Сталіца” на плошчы Незалежнасці ў Мінску;

— дырэктар — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага Заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Валянціна Гаявая — за музычна-арэаграфічную праграму “За Беларусь!”;

— творчы калектыў у складзе кіраўніка УП “Творчая майстэрня Л.М. Левіна”, заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь Леаніда Левіна, старшага выкладчыка кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандра Фінскага, члена Беларускага саюза архітэктараў Святланы Катковай — за стварэнне мемарыяла “Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны” ў г. п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці;

— творчы калектыў Аб’яднання пад рыхтоўкі тэлепраграм галоўнай дырэкцыі тэлевытворчасці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у складзе карэспандэнта Алега Лукашэвіча і рэдактара першай катэгорыі Аляксандра Аляксеева — за мастацкі праект “Спадчына Беларусі”;

— дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Павел Татарнікаў — за серыю графічных твораў “Брама мінулага”;

— народны артыст СССР і Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Расціслаў Янкоўскі — за сцэнічнае ўвасабленне гістарычна значных роляў у творах нацыянальнай і замежнай класікі;

— галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, доктар філалагічных навук Уладзімір Гніламёдаў — за раманы “Уліс з Прускі” і “Расія”.