Дарагі Расціслаў Іванавіч!
Ад усёй душы віншую Вас з 80-годдзем з дня нараджэння.
Гэты юбілей — знакавая падзея для сучаснай культуры. Бо ўсё Ваша жыццё без астатку прысвечана служэнню мастацтву і, у першую чаргу, роднаму тэатру імя Максіма Горкага. За гады плённай працы Вамі сыграны дзесяткі бліскучых роляў, якія сталі мастацкай класікай і заваявалі сэрцы тысяч гледачоў.
Вас з поўным правам можна назваць вядучым майстрам беларускай сцэны, чыя творчасць служыць прыкладам рэдкага акцёрскага таленту, найвышэйшага прафесіяналізму, нястомных духоўных пошукаў і вернасці свайму прызванню. Мы цэнім Вас і як старэйшага ў слаўнай дынастыі Янкоўскіх, якая ўнесла велізарны ўклад у развіццё савецкай, беларускай і рускай культуры.
Няхай і надалей зорка Вашага вялікага таленту ззяе гэтак жа ярка, радуючы ўсіх Вашых адданых прыхільнікаў і шчырых сяброў новымі работамі ў тэатры і кіно.
Жадаю Вам і Вашым блізкім доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, моцнага здароўя, натхнення, поспехаў і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
5 лютага 2010 года