Высокая ацэнка Саюзнай дзяржавы

№ 5 (925) 30.01.2010 - 05.02.2010 г

Перад пасяджэннем выніковай калегіі Міністэрства культуры ў памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі ў ганаровай абстаноўцы адбылося ўручэнне памятнага медаля “10 гадоў падпісанню Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”, якое правёў намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Павел Куземчак.

Уладальнікамі медаля сталі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка, начальнік упраўлення мастацтваў Міхаіл Казловіч, начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці  Наталля Аўдзеева, начальнік аддзела міжнародных сувязей Міхаіл Кажура, намеснік начальніка эканамічнага ўпраўлення  Сняжана Галоўчыц, начальнік упраўлення бухгалтарскага ўліку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь   Ларыса Орса (Цяпер — галоўны бухгалтар Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. — Рэд.), генеральны дырэктар установы “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія” Аляксандр Гарбар, вядучы майстар сцэны  Тэатра-студыі кінаакцёра РУП “Нацыянальная студыя “Беларусьфільм”  Уладзімір Гасцюхін, кіраўнік майстэрні скульптуры дзяржаўнай установы культуры “Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры” Леў Гумілеўскі, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра РУП “Нацыянальная студыя “Беларусьфільм” Аляксандр Яфрэмаў, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” Андрэй Калядзіч, дырэктар установы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” Уладзімір Пракапцоў, кіраўнік дзяржаўнай установы культуры “Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры” Міхаіл Савіцкі, дырэктар — мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” Міхаіл Фінберг, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, тэлевядучая Ірына Дарафеева, дырэктар ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” Раман Матульскі, дырэктар АСП “Белканцэрт” Белдзяржфілармоніі Наталля Галіноўская, дырэктар РУП “Беларусьфільм” Уладзімір Замяталін, вядучы майстар сцэны ДУ “Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага” Расціслаў Янкоўскі.