Год якасці для сельскай культуры

№ 5 (925) 30.01.2010 - 05.02.2010 г

З выступлення Дзмітрыя ЧУМАКОВА, начальніка упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама

Праца па адраджэнні і развіцці сельскай культуры ў 2009 годзе будавалася па накірунках, закладзеных у галіновай Праграме захавання і развіцця культуры Гомельскай вобласці: удасканаленне структуры і сеткі сельскіх культурна-дасугавых устаноў; захаванне і развіццё народнай, традыцыйнай беларускай культуры, гісторыка-культурнай спадчыны; павышэнне ўзроўню і якасці паслуг, што прадастаўляюцца насельніцтву; умацаванне матэрыяльн-атэхнічнай базы ўстаноў культуры і мастацтва; забеспячэнне ўстаноў галіны кваліфікаванымі кадрамі.

Аб усім у кароткім выступленні, зразумела, падрабязна не распавядзеш. Хачу спыніцца на некаторых момантах.

Удзельная вага сельскіх устаноў культуры ад агульнай колькасці арганізацый складае 82%. У сельскай мясцовасці функцыянуе 1268 устаноў, у тым ліку 628 клубных, 605 бібліятэк, 30 дзіцячых школ мастацтваў, 5 музеяў.

У 2009 годзе ў дзеючай сетцы сельскай мясцовасці 40 устаноў пераўтвораны ва ўстановы новай тыпалогіі (для параўнання: у 2008 годзе — 37). Усяго ў вобласці налічваецца 169 такіх арганізацый. У 2009 годзе на сяле ў галіне працавала 3225 супрацоўнікаў, з іх 2150 чалавек — кіраўнікі і спецыялісты.

У мінулым годзе праводзіліся рамонтныя работы на 27 аб’ектах культуры ў 22 аграгарадках 2009 года, завершаны работы на 14 пераходных аб’ектах(гэта аграгарадкі 2005 — 2008 гг.), у тым ліку рэканструкцыя сельскага Дома культуры ў вёсцы Малажын Брагінскага раёна, уведзены ў эксплуатацыю новы будынак Дома народнай творчасці ў Валасавічах Акцябрскага раёна і інш. На заяўленыя мэты накіравана ў мінулым годзе 23 мільярды рублёў.

У цэлым на ўтрыманне устаноў культуры на сяле на 2009 год было запланавана 32 мільярды рублёў. З улікам дадатковага фінансавання па выніках года накіравана 61 мільярд рублёў.

У 2009 годзе выкананы ў поўным аб’ёме запланаваныя на год мерапрыемствы Праграмы адраджэння і развіцця сяла ў Гомельскай вобласці ў сферы культуры. 

З абласнога бюджэту былі выдаткаваны сродкі на закупку камп’ютэраў для 28 бібліятэк аграгарадкоў, чатырох адзінак аўтатранспарту пад мабільныя ўстановы культуры, набыццё камплектаў “адзення” сцэны і гукаўзмацняльнай апаратуры ў мэтах стварэння пляцовак філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання, абсталявання класаў філіялаў дзіцячых школ мастацтваў на агульную суму ў 1 млрд. 100 млн. рублёў. Прадоўжана праца па захаванні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны: вядзецца рэканструкцыя будынкаў былога калегіума езуітаў у Юравічах Калінкавіцкага раёна і сядзібнага дома ў Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна. Сродкі, выдаткаваныя на рэстаўрацыю гэтых аб’ектаў у 2009 годзе з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, асвоены ў поўным аб’ёме. Нават утварылася крэдыторская запазычанасць у памеры звыш мільярда рублёў. Акрамя гэтага, у Юравічах распачаты работы па стварэнні музея пад адкрытым небам — стаянкі першабытнага чалавека, у стадыі завяршэння знаходзіцца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на рэстаўрацыю помніка архітэктуры XVIII — XIX стст. — сядзібы ў вёсцы Хальч Веткаўскага раёна для стварэння музейна-турыстычнага цэнтра.

 Найважнейшая задача галіны — павышэнне ўзроўню і якасці паслуг культуры, павелічэнне іх аб’ёмаў, якія аказваюцца жыхарам сяла.

Установамі культуры і мастацтва для сельскага насельніцтва за 2009 год было праведзена больш за 24 тысячы канцэртаў, спектакляў, тэатралізаваных святаў і іншых мерапрыемстваў (у 2008 годзе — 23 тысячы).

У мінулым годзе з абласнога бюджэту накіравана 170 млн. рублёў на абслугоўванне сельскага гледача прафесійнымі калектывамі і выканаўцамі. Тэатрамі і абласной філармоніяй арганізаваны 1113 канцэртаў і спектакляў, якія наведалі каля 200 тысяч чалавек. Павялічылася на 6% колькасць канцэртаў і спектакляў для жыхароў аграгарадкоў (2009 г. — 480, 2008 г. — 450).

 Асаблівая ўвага ў 2009 годзе была нададзена развіццю платных паслуг культуры, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці.

Умацаванне матэрыяльнай базы сельскіх устаноў, увядзенне новых форм працы дазволіла павялічыць аб’ём платных паслуг у супастаўных цэнах у сельскай мясцовасці да 111% (2008 г. —108,7%). За 2009 год у сельскіх установах культуры было ўведзена больш за 30 новых паслуг, з іх 9 — музейных, 15 — клубных.

 Значна павялічыліся даходы ад рэалізацыі тэатралізаваных прадстаўленняў, бібліятэчных і музейных паслуг, арганізацыі працы ў сельскай мясцовасці платных гурткоў. 

У якасці прыкладу хачу назваць лідэра па асартыменце платных паслуг на сяле: Зашырскі культурна-спартыўны цэнтр Ельскага раёна. У сваёй дзейнасці тут гарманічна спалучаюць больш за 20 відаў платных паслуг з сацыяльна-культурнымі праектамі.

 Адраджэнне, развіццё традыцыйнай народнай культуры, захаванне гісторыі — адна  з першасных задач галіны,якая рэалізуецца на сяле.

Акрамя пераліку фестываляў і святаў аматарскай, фальклорнай творчасці, які ўжо склаўся і праводзіцца непасрэдна на сяле, у мінулым годзе ў вобласці былі арганізаваны такія вартыя ўвагімерапрыемствы, як агля-дконкурс на лепшы сцэнарый і правядзенне свята “Вёсачка мая — я часцінка твая” (Светлагорскі раён), свята народнай кухні ў Акцябрскім раёне, кірмаш святаў і абрадаў “З рога — усяго многа” (Лельчыцкі раён), гісторыка-краязнаўчы конкурс “Наша старажытнае і сучаснае сяло” ў Добрушскім раёне і інш.

 У 2009 годзе, пасля завяршэння рамонту будынка, адбылося афіцыйнае адкрыццё Мемарыяльнага музея імя П.Лепяшынскага ў вёсцы Літвінавічы Кармянскага раёна. Мемарыяльны Дом-музей народнага пісьменнніка І.П. Мележа ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна пераўтвораны ў філіял Хойніцкага раённага краязнаўчага музея.

Па стане на 1 студзеня 2010 года ў сельскіх бібліятэках дзейнічалі 114 гісторыка-краязнаўчых і этнаграфічных куткоў, 11 мінімузеяў.

 Павелічэнне камп’ютэрнай тэхнікі ў бібліятэках дазволіла пашырыць магчымасць архівізацыі сабраных краязнаўчых дакументаў у электронным фармаце і прадастаўленне іх у карыстанне ўсім зацікаўленым. У якасці прыкладу можна прывесці Светлагорскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, дзе створаны электронныя папкі “Культура сельскай сядзібы”, “Чым мы цікавыя свету”, “Асташкавічы: гісторыя і сучаснасць у датах і падзеях”, “Мой гонар— мае землякі”.

 Установамі культуры на сяле праводзіцца праца па развіцці творчых здольнасцей сельскага насельніцтва і арганізацыі культурнага адпачынку.

У сельскай мясцовасці працуе 4503 клубныя фарміраванні з колькасцю ўдзельнікаў 39 904 чалавекі, у тым ліку для дзяцей — 2274 і 20 300 адпаведна. удзельнікамі 3261 калектыву мастацкай самадзейнасці з’яўляюцца 25 582 жыхары сельскіх населеных пунктаў Гомельшчыны.

У 2010 годзе праца па развіцці культуры на сяле будзе таксама будавацца па накірунках, вызначаных галіновай Праграмай адраджэння і развіцця культуры, Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця і адраджэння сяла. Але ёсць і адна асаблівасць: год, які наступіў, — год завяршэння згаданых праграмных дакументаў.

Часу няшмат, а пытанні, якія патрабуюць вырашэння, пошуку дадатковых рэзерваў, існуюць:

1. Камплектаванне кваліфікаванымі спецыялістамі ўстаноў культуры на сяле, павышэнне кваліфікацыі кадраў галіны.

2. Працяг працы па рэарганізацыі сеткі ўстаноў культуры, пры гэтым як асноўная задача — захаванне якасці абслугоўвання сельскага насельніцтва.

 3. Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнага становішча ўстаноў культуры, асабліва ў раёнах, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У гэтай сувязі я хацеў бы звярнуцца з просьбай да Міністэрства культуры. 

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Пастанова Савета Міністраў ад 11.01.2006 г. № 29) штогод плануюцца мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне сітуацыі, якая склалася ў чарнобыльскіх . Накіроўваюцца сродкі на адукацыю, ахову здароўя. Чамусьці праграма не прадугледжвае фінансавання аб’ектаў культуры. А сацыяльна-культурная рэабілітацыя насельніцтва гэтых раёнаў, на мой погляд, не менш важная.

Цягам шэрагу гадоў не прымаюцца да разгляду адпаведнымі службамі прапанаваныя ўпраўленнем культуры заяўкі. Адказ адзін: неабходна ўнесці карэктывы ў пастанову Саўміна.

 Для вырашэння праблем, звязаных са стварэннем спрыяльных умоў пражывання насельніцтва ў пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС рэгіёнах, прашу Міністэрства культуры хадайнічаць перад Саветам Міністраў аб унясенні карэктывы ў адпаведную Пастанову.  

 Дзмітрый ЧУМАКОЎ,

 начальнік упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама