Дзейнічаць у звязцы

№ 5 (925) 30.01.2010 - 05.02.2010 г

З выступлення Леаніда КОЗІКА, старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Адным з напрамкаў дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў з’яўляецца культурнае абслугоўванне, арганізацыя вольнага часу працоўных і членаў іх сем’яў, а таксама правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў і стварэнне належных, даступных умоў для эстэтычнага выхавання і заняткаў аматарскай мастацкай творчасцю…

 Мэта ў мяне сёння простая: хацеў пачуць ад выступоўцаў, ці ёсць нейкія іншыя напрамкі нашай сумеснай узаемакарыснай працы. Я іх пачуў у прамове міністра культуры і ў час яе абмеркавання… Натуральна, нашы стасункі ў перспектыве павінны быць больш цеснымі.

 Прафсаюзы на сёння маюць тры палацы культуры, 42 клубныя ўстановы, 168 прафкамаўскіх бібліятэк, 80 ведамасных бібліятэчных устаноў, 918 студый і калектываў самадзейнай творчасці, у якіх займаюцца 19 тысяч чалавек, а 166 тысяч з’яўляюцца чытачамі нашых бібліятэк. Гэта, пагадзіцеся, немалая культурная дзялянка, вялікі творчы патэнцыял. Таму і дзейнічаць нам, безумоўна, варта ў адной звязцы з установамі Міністэрства культуры, бо справу робім адну.

 Мы з вамі разам, работнікі культуры, дзесяты раз будзем праводзіць сёлета Рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. І гэта сапраўды дзяржаўная акцыя…

Але яшчэ раз хачу падкрэсліць: у нас ёсць усе магчымасці, і кадравыя, і фінансавыя, для больш плённага супрацоўніцтва ў справе развіцця культуры. У нас 23 тысячы прафсаюзных арганізацый. Давайце правядзём, скажам, адзіны паліт-дзень па пытаннях культуры, мовы… І Міністэрства культуры можа заўжды разлічваць на актыўны ўдзел прафсаюзаў у маштабных дзяржаўных акцыях.

 

Леанід КОЗІК, 

старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі